Аляксандр, пастар евангельскай царквы Новалукомля быў затрыманы за тое, што падчас набажэнстваў у яго абшчыне гучала малітва за спыненне вайны ва Украіне.
Раней мясцовыя ідэолагі не раз выказвалі прэтэнзіі пастару з гэтай нагоды і пагражалі пераследам. Незадаволенасць уладаў выклікала і тое, што пастар таксама адмаўляўся ўдзельнічаць у палітычных мерапрыемствах, якія яны ладзяць.
Дарэчы, Зарэцкі і яго абшчына яшчэ раней падвяргаліся пераследу з боку сілавікоў некалькі разоў. У ліпені 2021 года ў пастара адбываўся ператрус, у лістападзе 2021 года адміністрацыйная справа была распачатая з-за нязначных недакладнасцяў пры афармленні гуманітарнага грузу.
Сямён Шумчынка