Віцебскі абласны суд скасаваў пастанову аб прыцягненьні актывісткі да адміністрацыйнай адказнасьці (відэа)
Актывістка Надзея Куканос выклікала міліцыю, каб тая ўгамавала п’яную кабету, якая чаплялася да яе. Калі праз паўгадзіны міліцэйскі нарад прыбыў на месца здарэньня, сьлед дэбашыркі прастыў. Але міліцыянты вырашылі не вяртацца ў свой пастарунак зь мілым ліхам і даставілі туды саму актывістку. У пастарунку на яе быў складзены пратакол – нібыта за фальшывы выклік міліцыі. Потым быў суд – актывістку пакаралі. Надзея Куканос абскардзіла рашэньне пра пакараньне, і – рэдкі выпадак – у абласным судзе прыслухаліся да аргумэнтаў актывісткі. Надоечы пастанову суду першай інстанцыі скасавалі, а справу накіравалі на новы разгляд.
У Наваполацку распачаўся суд над актывістам Яўгенам Парчынскім
21 ліпеня ў Наваполацкім судзе распачаліся судовыя слуханьні па абвінавачваньні грамадзкага актывіста Яўгена Парчынскага ў парушэньні крымінальнага закону. Актывісту інкрымінуюць падзеі, якія адбыліся ў 2009 - 2012 гадох, па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу.
Суд вызваліў праваабаронцу ад прымусовага лекаваньня
Як стала вядома, яшчэ пры канцы траўня судзьдзя суду Кастрычніцкага раёну Віцебску Тацьцяна Жураўкова вынесла пастанову аб спыненьні прымусовых мер бясьпекі і лекаваньня ў дачыненьні да віцебскага праваабаронцы Валера Місьнікава. Такога рашэньня суду праваабаронца дамагаўся больш за шэсьць гадоў.
Судзьдзя запатрабавала ад журналістаў весьці запіс на магнітафон
Журналістам з Глыбокага на адкрытым судовым працэсе не дазволілі весьці аўдыёзапіс. Пра гэта ў камэнтары Эўрарадыё распавёў журналіст Зьміцер Лупач.
Незалежныя прафсаюзьнікі не змаглі адстаяць свае правы ў судзе
Суд адмовіў пяршоўцы Беларускага Незалежнага прафсаюзу (БНП) работнікаў ААТ «Нафтан» у задавальненьні патрабаваньня да гарвыканкаму скасаваць рашэньне аб ануляваньні рэгістрацыі дадатковага пагадненьня, падпісанага зь незалежным прафсаюзам.