У Дуброўне зноў прыходзілі з ператрусам да Віктара Бугаёва – ён жыве за мяжой
24 лістапада да Наталлі Стрэльчанка – жонкі блогера і актывіста «Народнай Грамады» Віктара Бугаёва, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з панятымі, каб правесці ператрус. Гэта ўжо другі за два месяцы ператрус, які робіць дубровенская міліцыя ў межах крымінальнай справы, заведзенай на Бугаёва нібыта за абразу брэсцкага міліцыянта ў сацсетках.
У віцебскага актывіста Вадзіма Кузьміна канфіскавалі паляўнічую стрэльбу
13 лістапада ў сябра левай партыі «Справядлівы свет» падпалкоўніка запасу Вадзіма Кузьміна міліцыянты Чыгуначнага РАУС Віцебску канфіскавалі паляўнічую стрэльбу і боезапасы. І гэта пры тым, што дзесяць дзён таму Кузьміну працягнулі дазвол на захоўванне і нашэнне зброі.
Сябры ініцыятывы «Хайсы» наведалі знакавыя месцы, звязаныя з лёсам ахвяраў сталінізму
4 лістапада сябры грамадскай ініцыятывы «Хайсы» наведалі ў ваколіцах Віцебску месцы расстрэлаў і пахавання рэпрэсаваных грамадзян. Дзень быў выбраны не выпадкова: 4 лістапада 1937 году ў Віцебску расстралялі 110 чалавек, сярод якіх былі мастакі Янка Гаўрыс, Яўхім Мінін, браты Пётр і Хрыстафор Даркевічы…
Віцяблян пачалі выклікаць у СК – як сведкаў у крымінальнай справе аб «масавых беспарадках»
22 кастрычніка адразу некалькі віцяблян былі запрошаныя для размовы ва Ўпраўленне следчага камітэту па Віцебскай вобласці ў якасці сведкаў у крымінальнай справе, заведзенай па факце нападзення на супрацоўніка МУС падчас сутычкі пратэстоўцаў з міліцыяй 6 верасня на вуліцы Праўды ў Віцебску.
МУС: 20-гадовая віцяблянка пашкодзіла нагой міліцэйскі бус. Заведзеная крымінальная справа
На 20-гадовую дзяўчыну завялі крымінальную справу за хуліганства. Віцяблянку падазраюць у тым, што яна пашкодзіла службовы мікрааўтобус. Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС РБ.