Як паведамляецца, 4 кастрычніка 20-гадовая жыхарка Віцебску, якая «ўдзельнічала ў пратэсце», падчас сутычкі з супрацоўнікамі міліцыі на Маскоўскім праспекце некалькі разоў ударыла нагой па мікрааўтобусе Ford Transit. У выніку гэтых дзеянняў былі пашкоджаныя заднія дзверы, сцвярджае МУС.
Артыкул 339 КК (Хуліганства) прадугледжвае пакаранне грамадскімі працамі, альбо штрафам, альбо папраўчымі працамі тэрмінам да 2 гадоў, альбо арыштам, альбо абмежаванне волі тэрмінам да 2 гадоў, альбо пазбаўленнем волі да 3 гадоў.