Пятніца, 24 Кастрычнік 2025

Яшчэ дзве сямейныя пары з Глыбокага ўключылі ў "экстрэмісцкі" пералік на сайце МУС

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Ад пачатку 2025 года судзяць жыхароў Глыбоччыны, затрыманых падчас леташняга міліцэйскага “хапуна”, і ішых гараджан, якіх звінавацілі за ўдзел у мірным пратэстным маршы ў 2020-м. Колькасць асуджаных па гэтым артыкуле жыхароў Глыбокага ўжо дасягнула  50-ці чалавек.

24 кастрычніка  на сайце МУС з'явіліся абнаўленні ў пераліку асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". Сярод дададзеных імёнаў і прозвішчаў - чацьвера жыхароў Глыбокага. Гэта
Іван Заяц і Марына Заяц (абодва 1968 года нараджэння) ;
Вольга Палачаніна ( 1969 года нараджэння) і Мікалай Палачанін (1967 года нараджэння) .
Усіх чацвярых суд Шаркоўшчынскага раёна прызнаў вінаватымі паводле ч.1 арт.342 ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх).

У "экстрэмісцкім" спісе на сайце МУС пра іх пазначана, што "судзімасць не пагашана" - найверагодней, яны асуджаны да "хатняй хіміі".

Паводле звестак з адкрытых крыніцаў, Марына Заяц працуе ў Глыбокім стаматолагам. 

Таццяна Міхайлава