У Віцебску судзяць уладальніка паветранага шара, на якім лётала канапа з чалавекам
У судзе Чыгуначнага раёна разглядаюць справу Іосіфа Ядзевіча, уладальніка фірмы «Монгольфьер», якая аказвае незвычайныя паслугі – паслугі на паветраным шары. Сёлета ў верасні фірма Ядзевіча на замову дапамагала ў правядзенні рэкламнай акцыі прадпрыемству па вырабу мэблі – да паветранага шара прамацавалі канапу з «пасажырам». Работнікі пракуратуры палічылі, што мела месца парушэнне правіл эксплуатацыі судоў авіяцыі агульнага прызначэння, і што палёт нёс пагрозу грамадскай бяспецы.
«Аварыйныя» сараі знесці немагчыма. Іх прапануюць адрамантаваць за кошт жыхароў Віцебска
Гарадскія ўлады абяцаюць правесці поўную інвентарызацыю надворных гаспадарчых пабудоў у дварах шматкватэрных дамоў да канца гэтага года. Гэта адказ на шматлікія скаргі тамтэйшых жыхароў на антысанітарны і аварыйны стан сараеў у гарадскіх дварах. Структуры МНС цвердзяць, што закінутыя пабудовы небяспечныя, і іх варта знесці. Але высветляецца, што гэта немагчыма па заканадаўстве. Таму жыхарам прапануюць заняцца рамонтам, у тым ліку за ўласны кошт.
Віцебскі гарвыканкам анансаваў грамадскае абмеркаванне экалагічнага стану горада і схемы «зялёных тэрыторый»
Мясцовыя ўлады хочуць распрацаваць горадабудаўнічы праект спецыяльнага планавання "Схема азелянёных тэрыторый агульнага карыстання г. Віцебска". З 17 кастрычніка па 20 снежня гараджане могуць выказваць свае прапановы на гэты конт. Юрыст раіць, на што звярнуць увагу ахвотным узяць удзел у грамадскім абмеркаванні праекта віцебскага гарвыканкама.
Старшыня Віцебскага гарвыканкама абвясціў, што «месячніка» па прыборцы горада аказалася недастаткова
Па распараджэнні Аляксея Героева, праца па па азеляненні, санітарнай ачыстцы і добраўпарадкаванні горада Віцебска будуць працягвацца да 20 лістапада. Камунальныя службы акцэнтуюць увагу на тым, што работнікі ЖКГ у гэты перыяд перадусім будуць прыбіраць апалае лісце. Аднак спектр праблем у горадзе куды шырэйшы.
Браслаўскі райвыканкам змяніў межы сельскіх населеных пунктаў. Як гэта адаб'ецца на жыхарах раёна?
Рашэнне ўладаў аб змяненні межаў сельскіх населеных пунктаў, як у выпадку з пастановай Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў ад 9 ліпеня 2024 г., можа наўпрост уплываць на інтарэсы грамадзян. І таму яны павінны ведаць, што не абавязаны моўчкі згаджацца з такімі рашэннямі, і могуць іх абскарджваць, калі парушаюцца іх правы і законныя інстарэсы.