Аршанцы горача абмяркоўваюць знешні выгляд помніка ліквідатарам аварыі на ЧАЭС, які ўжо ўсталявалі і ўрачыста адкрыюць праз некалькі дзён. Нагадаем, гэта адзіны на Віцебшчыне помнік тым, хто пацярпеў і загінуў у выніку Чарнобыльскай трагедыі. А спрэчкі выклікла найперш тое, што з гараджанамі ніхто не абмяркоўваў, як ён павінны выглядаць і дзе стаяць: улады ўсё вырашылі самі і цяпер вымушаны чытаць негатыўныя каментары. Іх аршанцы не бянтэжацца пакідаць нават у Instagram дзяржаўнай газеты.

Пра гэта Дзмітрый напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: “Не паспеў бацька выйсці з бальніцы пасля прадінсультнага рэцыдыву, як адразу з’явіліся наведвальнікі. Зноў па сліну, як і год таму”. Як і ў мінулым годзе, сталага чалавека распытвалі, дзе знаходзіцца ягоны сын - вымушаны палітэмігрант.

Гаворка пра  іпрэзу "Талака Фэст", якую прыдумаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Бабічаў. Ен ужо два гады прыводзіцца на ягонай малой радзіме – у аграгарадку Сваташыцы. Аграгарадок мае ўсе прыкметы сучаснага заняпаду сельскіх населеных пунктаў:  закрытая школа, дэмаграфічны спад ( усяго каля 200 жыхароў) і поўная адсутнасць перспектыў. Але вяскоўцаў старанна  пераконваюць  у тым, што жыццё тут  квітнее. У тым ліку наданнем новага статусу – “Фестывальная вёска”. 

Жанчына прасіла грашовай дапамогі, каб прайсці медычны агляд і пацвердзіць інваліднасць, якую ёй далі яшчэ ў Беларусі. На гэта было неабходна 5 700 злотых, але за 3 дні для віцебскай актывісткі блогеркі сабралі амаль 7 000.

Некалькі дзён таму на блізкім да сілавікоў Тэлеграм-канале “Северная столица” з’явіўся відэаролік пра тое, як міліцыянты трапілі ў жытло “одного из тех, кто в 2020 году мечтал о наведении "порядка" в стране, но впоследствии покинул ее”. Наколькі законным было пранікненне, засталося за кадрам.  І дзе гэта адбылося – не было сказана таксама. На апошнюю акалічнасць звернем асобную увагу.