У Віцебску таксама адкрылі краму прадукцыі, якую вырабляюць зняволеныя
Крама сеткі "еДИН" (ДИН па-руску - Департамент исполнения наказаний) у Віцебску стала ўжо 17-й у Беларусі. Новы гандлёвы аб'ект знаходзіцца па адрасе вул.Ленінградская, 17А, раней на гэтым месцы была мэблевая крама. Цяпер тут прадстаўлена прадукцыя, якую вырабляюць зняволеныя беларускіх калоній. Гэта зноў-такі мэбля, у тым ліку садовая, мангалы, будаўнічыя і гаспадарчыя тавары, сувеніры, адзенне.
Справу навапалачаніна Сяргея Ерамеева накіравалі ў суд. Яго вінавацяць у падрыве чыгункі на БАМе
Генпракуратура Расійскай Федэрацыі зацвердзіла абвінавачанне а па крымінальнай справе Сяргея Ерамеева, былога супрацоўніка “Нафтана”, які ў 2020 годзе браў удзел у агульнабеларускім страйку.
Прыхільніца “русского міра” Эльвіра Мірсалімава нечакана прызнала карысць “экстрэмісцкіх рэсурсаў”
У сваім Тэлеграм- канале яна зазначыла, што дзяржаўныя СМІ да непазнавальнасці прыхарошваюць беларускую рэчаіснасць. І таму “у нас некоторые местные новости можно узнать только из вражеских ресурсов, например, про закрытие какого-нибудь очередного завода или колхоза, про проблемы в каком-то городе или населенном пункте”.
Андрэя Герашчанку, кіраўніка арганізацыі “Русский Дом”, уключылі ў Кнігу Славы Гарадоцкага раёна
Падставай для гэтага стала ўзнагароджанне праміяй «Земляк года», якое адбылося ў Гарадку 1 чэрвеня падчас правядзення свята народнай творчасці, літаратуры і фальклору “Гарадоцкі Парнас”. Традыцыйна яе даюць двум асобам: праслаўленаму ўраджэнцу раёна і чалавеку, які не нарадзіўся на Гарадоччыне, але зрабіў значны ўнёсак у яе развіццё. Якраз другім пераможцам і стаў Андрэй Герашчанка, які нарадзіўся ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці.
Раптоўна пайшла з жыцця віцебская актывістка Ірына Яскевіч
Гэтую жыццялюбівую, яркую жанчыну шмат хто ведаў у Віцебску. У 2014-18 гадах яна была лідаркай прадпрымальніцкага руху, адстойвала правы індывідуальных прадпрымальнікаў і тых, хто гандляваў на віцебскіх кірмашах. Яна стала ініцыятаркай стварэння незалежнага прафсаюзу “Разам”, актывісты якога патрабавалі зменаў у заканадаўстве, якое абмяжоўвала правы занятых прыватным прадпрымальніцтвам, была сябрам Нацыянальнага камітэта АГП, актыўна ўдзельнічала ў выбарчых кампаніях рознага ўзроўню - і ў якасці кандыдаткі, і ў складзе ініцыятыўных груп іншых актывістаў.