У Гарадку на плошчы Леніна паставяць праваслаўную капліцу
Будаўніцтва капліцы ў памяць святога Георгія непадалёк ад мемарыяльнага комплекса «Бессмертие» - ініцыятыва мясцовай праваслаўнай грамады. Прычым ініцыятары лічаць, што гэта будзе не будаўніцтва новага аб’екта, а аднаўленне капліцы, якая некалі стаяла на цэнтральнай плошчы Гарадка побач з Мікалаеўскай царквой і была разам з ёй ўзарвана ў 1943 годзе. Але ніякіх згадак пра архітэктурае падабенства са зруйнаваным культавым будынкам у афіцыйнах дакументах няма. Адпаведна, і “аднаўленнем” будаўніцтва капліцы ніяк не назавеш.
Высветлілася, як будзе выглядаць адзіны на Віцебшчыне помнік ліквідатарам аварыі на ЧАЭС
Пра неабходнасць такога помніка гаворка ішла апошнія гадоў трыццаць. З ініцыятывай выступалі непасрэдныя ўдзельнікі тых падзеяў – віцебскія ліквідатары на чале з Анатолем Гнеўкам. У мінулым годзе здарылася нечаканае: на абласным конкурсе грамадзянскіх ініцыятываў была ўхвалена заяўка з Оршы – каб помнік героям, якія загінулі або страцілі здароўе падчас наступстваў тэхнагеннай катастрофы паставіць менавіта ў гэтым горадзе. Праект доўга трымалі ў таямніцы і нарэшце апублікавалі.
ЛДПБ узяла шэфства над селгаспрадпрыемствам “Чарневічы” ў Глыбоцкім раёне
На апошнім агульнабеларускім сходзе старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч выступіў з ініцыятывай, каб усе партыі, якія ёсць у Беларусі, пачалі апекавацца сельгаспрадпрыемствамі. 30 студзеня Гайдукевіч разам з віцебскім партыйным прадстаўніцтвам прыязжаў на УП “Чарневічы” – яно і стане падшэфным для партыйцаў. Рэмарка: паводле афіцыйных звестак, у ЛДПБ сёння больш за 50 тысяч чальцоў, а ў “Чарневічах” - хіба паўтары сотні работнікаў.
Штатны віцебскі прапагандыст ускінуўся супраць выставы рэчаў былых палітвязняў
Сумнавядомы Святаслаў Міхайлаў, былы галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, а цяпер загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела абласной газеты «Витебские вести» выступіў з чарговай хлуснёй. на Youtube-канале “Вести не молчат” з’явіўся відэаролік “Новый змагарский музей”, дзе вядзецца пра выставу «Кропка ўваходу – 123», якая адкрылася 20 студзеня ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі.
У Віцебску ўшанаванне памяці ахвяр Халакосту сумясцілі з адзначэннем угодкаў зняцця ленінградскай блакады
Гэта адбылося ўпершыню: ніколі раней у абласным цэнтры ў гэты дзень не згадвалі блакадны Ленінград, а мітынгі з ускладаннем кветак праводзілі каля памятнага камня на былой тэрыторыі віцебскага гета. На гэтым камні ў 1993 годзе быў выбіты надпіс: «Тут будзе ўсталяваны памятны знак у памяць вязняў віцебскага гета — ахвяраў фашысцкага генацыду ў 1941–44 гадах». Але за 33 гады ніякага памятнага знака тут так і не з’явілася. Мусіць, каб не прыцягваць увагу грамадскасці да гэтага ганебнага факта, сёлета мітынг перанеслі ў парк імя М.Шмырова і правялі яго каля помніка “Дзецям вайны”.