У Дуброўне - крызіс сістэмы школьнай адукацыі
Але мясцовыя ўлады ўсё адно знаходзяць, чым пахваліцца: патрыятычным выхаваннем і асвойваннем дзяржаўных сродкаў, прызначаных на развіцце адукацыйных стандартаў. Зрэшты, аддачы ад гэтых сродкаў ужо некалькі год няма: за апошнія тры гады ніхто са школьнікаў Дубровеншчыны не стаў пераможцам у рэспубліканскіх прадметных алімпіядах. І нават сярэдні бал на цэнтралізаваных іспытах у леташніх выпускнікоў - усяго толькі 59, і гэта значна ніжэй за сярэдні бал па вобласці (63,8).
”Працатэрапія” і ідэалагічнае выхаванне для былых зняволеных
Некалькі асобаў, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, “запрасілі” прыбраць тэрыторыю каля Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М.Ф. Шмырова. Калі меркаваць па фотаздымках, то “працоўны дэсант” складаўся з 4-х чалавек з мяцёлкамі і граблямі, якіх вартаваў адзін міліцыянт, ходзячы следам.
“Экстрэмісцкім фармаваннем” прызнаны праект, запачаткаваны аршанцам Аляксандрам Івуліным
18 красавіка ў пералік “арганізацый, фрмаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце МУС дадалі праект «ЧестнОК». у “экстрэмісцкім” пераліку пазначана, што што ў склад “фармавання” ўваходзяць два чалавекі - Аляксандр Івулін і Яраслаў Пісарэнка. «ЧестнОК» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» паводле рашэння міліцэйскага ведамства ад 18 красавіка гэтага года.
У Докшыцах актыўна прасоўвае "рускі мір" мясцовая дзіцячая бібліятэка
Установа атрымала грант ад фонду “Русский мир, які спрыяе ўкараненню ідэй, накіраваных на падтрымку і прасоўванне рускай мовы і культуры. На гэтыя грошы будзе рэалізаваны праект "Юбилей у писателя - праздник у читателя", асноўная мэта якога - больш шчыльнае знаёмства юных чытачоў з рускімі паэтамі і пісьменнікамі-юбілярамі.
Ахвотным прапануюць сад. Толькі не зразумела - у арэнду ці ў падарунак
Сад знаходзіцца ў прыбярэжнай зоне возера Астроўна - на мяжы Віцебскага і Бешанковіцкага раёнаў. І тое, што зараз яго гатовы аддаць любому ахвотнаму - вынік “гаспадарлівасці” у сучаснай эканоміцы. Фармальна гэты сад належыць сельскагаспадарчаму прадпрыемству “Вядзерава”, але прыбытку ад яго няма, і што рабіць з гэтай “спадчынай”, у гаспадарцы не ведаюць.