Рэдактар раённай газеты “Веснік Глыбоччыны” Андрэй Панкрат на сайце газеты апублікаваў артыкул пад назвай “Санкцыйны бумеранг: як брусельская палітыка ўдарае па ўласных грамадзяна”. У ім раённы прапагандыст крытыкуе палітычную і сацыяльную сферы ў Еўропе, у прыватнасці, у Літве.

Сістэма татальнага відэаназірання, якую нам прэзентуюць як гарантыю бяспекі, на справе ўсё часцей абарочваецца супраць звычайных грамадзян. Гісторыя мінчанкі, чыё сямейнае фота (разам з 4-гадовым дзіцем) разаслалі па настаўніцкіх чатах для апазнання мужа, які здзейсніў дробны крадзеж, — гэта трывожны сігнал для кожнага з нас. «Віцебская Вясна» разбіралася, чаму суды апраўдваюць такія «лічбавыя аблавы» і як абараніць сваё права на прыватнае жыццё, калі дзяржава лічыць яго другасным.

На гэтым фотаздымку, зробленым падчас святкавання Дня Волі ў Мінску у 1996 годзе – 52-гадовы жыхар Віцебска Пётр Сарапеня. І таблічку з надпісам “Віцебск” ён зрабіў адмыслова і прывёз сабой на ўрачыстае шэсце.

25 сакавіка 1918 года  была прынятая Трэцяя Устаўная грамата БНР, якая абвяшчала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. У Віцебску Дзень Волі асабліва шырока пачалі адзначаць  з пачатку  1990-х, хаця афіцыйна рабіць гэта не дазвалялася. Дазволу ініцыятары не атрымалі нават у 2018-м, калі 100-годдзе БНР шырока адзначалася ў Мінску. Тады віцябляне прыдумалі адмысловы фармат святкавання. 

Настаўнік гісторыі і супрацоўнік Віцебскага раённага краязнаўчага музея Андрэй Кулябкін у сваім Тг-канале напісаў наступнае: «Интернет в нынешних условиях новой мировой капиталистической войны интернет стал тем, чем изначально замышлялся - ОРУЖИЕМ. Его так и задумали в 1969 в Пентагоне как связь на случай ядерной войны, т.е. с военной целью. Да, оружие специфическое, но оружие. Интернет должен быть по справкам. И будет.»