Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі актывіста з Дуброўна Міхаіла Чамураку палітычным зняволеным. 7 ліпеня 2021 году Дубровенскі раённы суд прызнаў мужчыну вінаватым у паклёпе (арт. 188 КК) і прыгаварыў да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Пакаранне пачаў адбываць ад 10 кастрычніка.

33-гадовы аўтар ютуб-каналу Шэры Кот - палітвязень Зміцер Казлоў, напісаў у лісце з папраўчай калоніі № 2, што поўнасцю застаўся без падтрымкі. Пра гэта паведаміла праваабаронца з Воршы Паліна Сцепаненка, якая пасля доўгага перапынку атрымала ліст ад Шэрага Ката, піша Радыё Свабода.

Палітвязень Яўген Харашкевіч з Наваполацку, якому Віцебскі абласны суд прысудзіў 4 гады калоніі, прызнаўшы вінаватым па трох крымінальных артыкулах, знаходзіцца зараз у санчастцы СІЗА-2 у Віцебску. Пра гэта паведаміў бацька палітвязня. Пасля суду ён быў на спатканні з сынам, але брата Яўгена праз нейкі час на спатканне з ім ўжо не пусцілі: паведамілі, што ён «прыхварэў», але нібыта неўзабаве мае ўжо выпісацца.

Недаацаніць важнасць лістоў для зняволеных вельмі складана. Практычна кожны, хто трапіў за краты, скажа, што самую вялікую падтрымку і радасць прыносяць вестачкі з волі. Лісты - гэта не толькі навіны, але і новыя ўражанні і знаёмствы, спосаб камунікацыі і падтрымкі сувязі з рэчаіснасцю. Праваабаронца «Вясны» Уладзімір Лабковіч распавядаў, што кожны дзень вылучаў час, каб пісаць лісты палітвязням. Цяпер ён сам знаходзіцца ў СІЗА па крымінальнай «справе Вясны» і дзеліцца сваімі назіраннямі:

Праваабаронцы прызналі 53-гадовага віцябляніна Антона Сомава, затрыманага ў Віцебску 30 верасня, палітычным зняволеным. Яго затрымалі ў межах крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і праграміста Андрэя Зельцара. Зараз Антон Сомаў знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна ў Менску. Кадры яго затрымання з'явіліся на канале «Жулики Беларуси».