49-гадовы Сяргей Канавалаў быў затрыманы 6 сакавіка за тое, што, «паддаўшыся заклікам дэструктыўных тэлеграм-каналаў», рыхтаваўся да грамадска-небяспечных дзеянняў, накіраваных на дэзарганізацыю функцыянавання чыгуначнага транспарту. У прыватнасці, планаваў парушыць працу сістэм, адказных за бяспеку чыгуначнага руху. Дзеянні жыхара Віцебску кваліфікаваны як падрыхтоўка да акту тэрарызму, распачата крымінальная справа.

Расія адобрыла выдачу віцяблянкі Яны Пінчук у Беларусь. Пастановай Васілевостраўскі раённага суда Санкт-Пецярбурга ад 3 лістапада 2021 года ў дачыненні да Пінчук была абрана мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, пасля падоўжаная на тэрмін да 30 красавіка 2022 года. Цягам некалькі тыдняў, жанчына будзе дастаўлена ў Віцебскі абласны следчы ізалятар №2.

Кожны дзень яшчэ некалькі соцен палітзняволеных таксама сутыкаюцца з адвольнымі пазбаўленнямі перадач, спатканняў і званкоў. Некаторых з іх працягваюць змяшчаць у ШІЗА, ПКТ і карцары. Таму распавядаем, якія абмежаванні ўжываюцца ўладамі ў адносінах да палітычных вязняў, каб пагоршыць ім умовы ўтрымання.

Жыхар Віцебску, мастак і разьбяр па дрэве Уладзіслаў Макавецкі адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі №22, вядомай як «Воўчыя норы». У гэтай калоніі ён знаходзіцца ўжо год, але апошнім часам да яго даходзяць не ўсе лісты з волі, а таксама і ягоныя допісы практычна не трапляюць да блізкіх. Маці Уладзіслава Макавецкага, спадарыня Наталля, просіць усіх неабыякавых людзей падтрымаць сына – з надзеяй, што хоць колькі лістоў, але трапіць да яго ў рукі.

30 сакавіка Следчым упраўленнем па Віцебскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы аб злосным хуліганстве ў дачыненні да жыхароў Віцебска. Па гэтай справе, ў розных працэсуальных статусах, праходзяць грамадзянскія актывісты: Марына Праслава, Павел Сакалаў, Кацярына Макарэвіч, Юлія Лабунова, Арцём Латышаў, Ірына Пярцова, Канстанцін Бодэ і Святлана Гуркоўская. Справа носіць ганебны і знішчальны характар для аўтарытэта ўладаў.