Пад час судовага працэсу суддзя Наталля Траццякова парушыла правы Патапава на карыстанне роднай мовы і забараніла яму выкарыстоўваць у апошнім слове ўкраінскія словы.
У судзе неаднаразова палітзняволены пенсіянер заяўляў пра тое, што ён пастаянна дрэннае самаадчувае, мае цяжкасць у галаве, слабасць і вымушаны прымаць абязбольныя сродкі. Яму абяцалі абследванне ў медыцынскім стацыянары, але падманулі і апошнія тры месяцы адміністрацыя СІЗА №2 пакарала трыманнем у ШІЗА, дзе больш жорсткія умовы зняволення, чым у звычайнай камеры.
Пад час прысуду, мужчына заявіў, што баіцца за стан сваяго здароўя, якое значна пагоршылася пад час следства і суда.
Для падтрымкі: ПК № 15, Слаўгарадская шаша 183, п/а Вейна, ПК № 15. 213105, г. Магілёў, Аляксандр Фёдаравіч Патапаў, ці напісаць ліст анлайн: bit.ly/3PIOcjz.
Іван Чайка