У палітзняволенай Юліі Лабуновай з’явілася сімвалічная «хросная» – дэпутатка Бундэстага Е-Ван Ры
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй «Libereco – Партнёрства за правы чалавека», сімвалічныя «хросныя» з’явіліся яшчэ ў 10-ці палітвязняў. У іх ліку – віцяблянка Юлія Лабунова, пакараная за палітычныя перформансы зняволеннем на тры з паловай гады па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага Кодэксу (злоснае хуліганства).
Мікалай Статкевіч напісаў заяву на адзіночнае ўтрыманне ў Глыбоцкай калоніі
Гэта стала вядома з лістоў палітвязня, якога этапавалі адбываць пакаранне ў папраўчую калонію асаблівага рэжыму №13 у Глыбокім. Паводле Марыны Адамовіч, жонкі зняволенага апазіцыйнага палітыка, гэта не стала нечаканасць, бо глыбоцкая ПК – гэта адзіная калонія ў Беларусі, дзе ўтрымліваюцца асуджаныя да асаблівага рэжыму, асуджаныя да пажыццёвага ўтрымання або паўторна за цяжкія злачынствы.
Палітвязня Андрэя Кузнечыка збіраюцца накіраваць у Наваполацкую калонію
Журналіст Радыё Свабода, ураджэнец Віцебску Андрэй Кузнечык, асуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі па справе аб экстрэмісцкім фармаванні. З Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС ягонай жонцы паведамілі, што ён будзе накіраваны ў наваполацкай калонію №1. Але пакуль ён знаходзіцца ў магілёўскім СІЗА і чакае разгляду апеляцыйнай скаргі (ён прызначаны на 12 жніўня).
На палітвязня Дзмітрыя Сушчыка ціснуць у аршанскай калоніі
Дзмітрыя Сушчыка, асуджанага да пазбаўлення волі на паўтара года, сёлета ў красавіку накіравалі ў аршанскую калонію № 8. У чэрвені 2022-га яго змясцілі ў ПКТ і на дзевяць месяцаў пазбавілі спатканняў і тэлефанаванняў. Таксама, як і іншыя палітзняволеныя, ён мае праблемы з ліставаннем – яму не перадаюць лісты ад родных і сяброў.
Павел Севярынец склаў за кратамі хрысціянскую віктарыну
Вядомы палітвязень, палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік Павел Севярынец ужо больш як два гады знаходзіцца ў няволі. Ён быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 г. і асуджаны паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (« Удзел у масавых беспарадках») да 7 гадоў пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гэтыя апошнія два гады, пакуль яго трымалі за кратамі ў Менску, Магілёве і Шклове, ён займаўся складаннем віктарыны «Дрэва жыцця».