Мытны камітэт Рэспублікі Беларусь паведаміў праваабаронцу Паўлу Левінаву, што калі кантрабандны тавар быў перамешчаны непасрэдна праз мытню ў працоўны час, то ў гэтым няма складу злачынства. А Генеральная пракуратура краіны адмовілася даць прававую ацэнку фактам кантрабаднага перамяшчэння буйных партый цыгарэт праз беларускія мытныя пасты.

У верасні ў Віцебску адбыліся два выпадкі знеслаўлення дзяржаўнага сцягу РБ. Як паведамляюць міліцэйскія тэлеграм-каналы, падазраваныя ўжо знаходзяцца пад арыштам у межах арт. 370 КК («Здзек з дзяржаўных сімвалаў»). Калі следства дакажа датычнасць віцяблян да гэтага злачынства, ім пагражае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады.

Дэпутаты Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў на пазачарговай сесіі, якая адбылася 24 жніўня 2021 году ў абласным цэнтры, вырашылі вылучыць з абласнога бюджэту на рамонт манастыра ў два разы больш грошай, чым на рамонт школаў вобласці.

Апошнім часам гарадскія ўлады Наваполацку спрабуюць супрацьстаяць уведзеным ўрадамі еўрапейскіх краін і ЗША эканамічным санкцыям. Пры гэтым мясцовыя выканаўчая і прадстаўнічая ўлады робяць гэта скаардынавана - рознымі спосабамі і з рознымі вынікамі.

Напрыканцы ліпеня 2021 году адбылося пасяджэнне калегіі пракуратуры Віцебскай вобласці, на якім былі падведзеныя вынікі працы ведамства ў першым паўгоддзі і вызначаныя задачы для пракурораў на бліжэйшую перспектыву.