МУС у чарговы раз абнавіў спіс грамадзян, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці». У ім ужо каля 600 чалавек, сярод якіх грамадзяне Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Арменіі, Азербайджану, Эстоніі. Асноўнай часткай у гэтым спісе – беларусы. Таму юрысты нагадваюць пра абмежаванні, якія прапісаныя ў заканадаўстве для тых, хто ўключаны у гэты спіс.

Пасля таго, як улады выдалі Дырэктыву №10 «Аб недапушчальнасці росту цэнаў», выпадак, апісаны ў «Аршанскай газеце», выглядае проста анекдатычным. Камітэт дзяржкантролю, фіксуючы выпадкі завышэння цэнаў, пастанавіў пакараць «адзін з суб’ектаў гаспадарання малочнай галіны» за тое, што «пры наяўнасці магчымасцяў рэалізацыі прадуктаў па больш выгодных цэнах», дазваляў пакупнікам купляць малочныя вырабы танней.

На «Клінічных» могілках, якія маюць статус закансерваваных, камунальнікі правялі прыборку і нават усталявалі шыльду з кантактамі наглядчыка. Некалькі гадоў запар перад «Дзядамі» тут займалася добраўпарадкаваннем выключна грамадскасць – неабыякавыя грамадзяне, абураныя антысанітарыяй на месцы апошняга спачыну землякоў. Бо могілкі, якія знаходзяцца далёка не на ўскраіне гораду, без належнага кантролю былі ператварыліся ў месца збору выпівохаў і асацыяльных асобаў.

Прайшло 10 дзён, як улады выдалі Дырэктыву №10 «Аб недапушчальнасці росту цэнаў». ДзяржСМІ сцвярджае аб тым, што дакумент прыняты ў мэтах неадкладнага і жорсткага рэагавання на сітуацыю, якая склалася на спажывецкім рынку. Для гэтага ў Віцебскай вобласці ў аператыўным парадку неабходна правесці праверку цэн на адпаведнасць патрабаванням Дырэктыве больш як 20 тысяч аб’ектаў гаспадарання.

Гарадскія чыноўнікі правялі шэраг мерапрыемстваў у рамках падзей 210-гадовай даўніны, калі 6-8 кастрычніка 1812 года рускія войскі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Вітгенштэйна атакавалі і нанеслі паражэнне французскім "акупантам". Цяпер, напэўна, улады горада думаюць аб тым, як адсвяткаваць іншую гістарычную падзею - 460-годдзе "вызвалення" горада ад палякаў войскамі рускага цара Івана IV Васільевіча (Грознага), якое адбылося 18 лютага 1563 года.