"Мы ведаем, што інфармацыю заўсёды неабходна правяраць. Да мяне бурным патокам ішлі паведамленні ад так званых бацькоў Данбаса. Яны запрашалі да сябе і са слязамі на вачах расказвалі свае страшныя гісторыі. Але перш, чым рабіць канчатковыя высновы, было важна ўбачыць усё сваімі ўласнымі". вачыма. Мы праверылі інфармацыю і толькі тады прыступілі да актыўных дзеянняў", - сказаў Аляксей Талай.
Пасля гэтага, працягнуў грамадскі дзеяч, ён з аднадумцамі адправіўся ў Данбас: "Мы ўбачылі там магілы дзяцей, якія загінулі пад абстрэламі кіеўскага рэжыму. З 2014 года ў некаторых рэгіёнах Данбаса абстрэлы ўвогуле не спыняліся. Напрыклад, у той жа Горлаўцы, якую бамбавалі і падчас Мінскіх пагадненняў".
Аляксей Талай звярнуў увагу, што пасля паездкі было неабходна прадумаць механізм аказання дапамогі. “Хоць мы і грамадскія дзеячы, дабрачынцы, але ў гэты няпросты час я павінен быў параіцца з кіраўніком дзяржавы. Гэта вельмі важна. Усё, што тычыцца дзяржавы і нашых нацыянальных інтарэсаў, мы як грамадскія дзеячы павінны былі недзе ўзгадняць, што я і зрабіў. Атрымаўшы згоду і падтрымку кіраўніка дзяржавы, мы сталі прапрацоўваць магчымасць адпачынку дзяцей Данбаса ў Беларусі", - сказаў на заканчэнне Аляксей Талай.
Фота БелТА.