Ужо некалькі год практыкуецца выкарыстанне ў якасці бясплатных дворнікаў тых, хто стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. 118 такіх асобаў прыцягвалі ў Наваполацку да “добраахвотных грамадскіх прац” ажно 64 разы на працягу першых 4-х месяцаў гэтага года. Міліцыя сцвярджае, што прыбіранне смецця пад пагрозай адміністрацыйнага пакарання “станоўча ўплывае на працэс выпраўлення і выхавання”, “матывуе да афіцыйнага працаўладкавання і вяртання да здаровага ладу жыцця”.

Выданне спрабуе сфармаваць пазітыўнае стаўленне да абавязковай адпрацоўкі студэнтаў-платнікаў, хаця беларускім заканадаўствам гэта не прадугледжана. Газета падае  аргументы на карысць таго,  быццам абавязковая адпрацоўка пасля навучання — гэта не абмежаванне, а справядлівая і нават карысная практыка, не кантроль над выпускніком, а форма падтрымкі маладога спецыяліста.

Вячаслаў Каладынскі, намеснік рэдактара газеты "Браславская звезда" (сайт “Браслав ОНЛАЙН”) прызнаны пераможцам абласнога журналісцкага конкурсу за праект "Контрасты приграничья". Мэта матэрыялаў гэтага праекта – распавядаць, як кепска жыць людзям у Польшчы, Літве, Латвіі і Эстоніі у параўнанні з “квітнеючай” Беларуссю. Нядаўна мы загадвалі, што высілкі аўтара ў гэтым рэчышчы могуць расцэньвацца як распальванне расавай нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай варожасці ( арт. 130 КК РБ).

Адразу два віцебскіх дзяржСМІ апублікавалі пагрозы “крыміналкамі” ў сувязі з прызнаннем Еўрапейскага дзяржаўнага ўніверсітэта “экстрэмісцкай арганізацыяй”.  Пра статус “экстрэмісцкага фармавання”, якім беларускі універсітэт у выгнанні  прызналі таксама, на сайтах газет «Витьбичи» і «Витебские вести» не згадваецца. Але хапае і таго, што ёсць.

Па ініцыятыве рагіянальных пракуратур у гэты спіс трапіў  YouTube-канал расейскага блогера і журналіста Юрыя Дудзя,  Instagram жыхара Японіі і яшчэ некалькі інтэрнэт-рэсурсаў. "Экстрэмісцкі" спіс на сайце Міністэрства інфармацыі быў абноўлены 30 красавіка.