Панядзелак, 20 Кастрычнік 2025

Суды Віцебскай вобласці працягваюць прызнаваць інтэрнэт-рэсурсы “экстрэмісцкімі”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Тры інтэрнэт-рэсурсы прызнаў “экстрэмісцкімі суд Мёрскага раёна, адзін – Чашніцкага раёна. Усё гэта адбылося за два дні , 15 і 16 кастрычніка. 20 кастрычніка гэтыя рэсурсы ўключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

15 кастрычніка суд Мёрскага раёна прызнаў “экстрэмісцкім” Тэлеграм-канал "Каманда Латушкi i Рух "За Свабоду" . На наступны дзень, 16 кастрычніка, тым самым судом “экстрэмісцкімі” былі прызнаны старонка ў Instagram з назвай "Моладзевы Наступ" і Тэлеграм--канал "Беларусы DMV".

16 кастрычніка суд Чашніцкага раёна прызнай “экстрэмісцкай” старонку ў Facebook з назвай "Таварыства Беларускай Культуры ў Літве".

Ігар Пятроўскі