“Участники международной патриотической акции возложили цветы к памятнику комсомольцам-подпольщикам деревни Прошки на белорусской стороне, исполнили сообща "Катюшу" и провели торжественный митинг у памятника Героя Великой Отечественной войны Марии Пынто на псковской земле”, піша гарадская газета «Витьбичи». І ні слова пра тое, што яшчэ ў 2022 годзе на "Кургане Дружбы" была мемарыяльная пліта з надпісам: "Тут 10 мая 1942 года пачаў сваю партызанскую дзейнасць слаўны сын латышскага народа Герой Савецкага Саюза Імант Судмаліс".
Да слова, цэнтр гэтага кургана знаходзіўся на латвійскай тэрыторыі, ад яго ў бок Беларусі была пасаджана алея бяроз, на баку Латвіі – ліпавая алея, у бок Расеі – кляновая... Увосень 2022 года латыскі бок дэмантаваў сваю частку савецкага помніка, узведзенага ў 1959 годзе. Стварэнне і знішчэнне помнікаў – унутраная справа кожнай дзяржавы. Але тады ў Беларусі рашэнне суседняй краіны было названа «здрадай» і «фальсіфікацыяй гісторыі».
І вось цяпер дзяржСМІ насамрэч пайшлі на фальсіфікацыю гісторыі, вырашыўшы не акцэнтаваць увагу на пазіцыі Латвіі. Цяпер беларуская ідэалагічная прапаганда імкнецца ўкласці чытачам у галовы тэзіс пра даўнія гістарычныя стасункі з Расеяй і заслугі менавіта яе ў супольным знішчэнні ворага падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Эдуард Навагорскі
Панядзелак, 06 Ліпень 2026
Рыторыка пра “Курган Дружбы” змянілася: цяпер пра “варожую” Латвію не згадваюць, а толькі нахвальваюць “расейска-беларускую еднасць”
Практычна па ўсіх дзяржСМІ Віцебшчыны апублікавалі артыкулы пра тое, як 3 ліпеня на “Кургане Дружбы” у Верхнядзвінскім раёне адбылася “традиционная встреча белорусской и российской делегаций”. Між тым, “традыцыйнай” сустрэча ў такім складзе стала зусім нядаўна, з 2023 года. Дакладней, з таго часу, як да “Кургана Дружбы” перастала прыязжаць дэлегацыя з Латвіі.
Апублікавана ў
Дзяржава