З-за афрыканскай чумы пагалоўе сьвіней у Віцебскай вобласьці скарацілася амаль удвая
Афрыканская чума зьменшыла пагалоўе сьвіней на Віцебшчыне больш як на 217 тысяч галоваў. Сьвіньні зьніклі ў шасьці раёнах вобласьці. Усяго ж па краіне сьвіней стала менш на 620 тысяч галоваў.
У Воршы забаранілі пікеты
Заяўкі на правядзеньне пікетаў 27 ліпеня ў гонар прыняцьця дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі падавалі сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У горадзе павінна было прайсьці тры пікеты - каля Кургану Бесьсьмяротнасьці, каля кавярні “Аронія” і ў парку культуры і адпачынку Тэкстыльшчыкаў. Аднак усе тры заяўкі Аршанскі райвыканкам не задаволіў, бо арганізатары не змаглі далучыць да заявак падпісаныя дамовы зь міліцыяй, хуткай дапамогай і прыбіральшчыкамі.
КДК: Чыноўнікі Віцебшчыны праяўляюць фармалізм і бюракратызм
Фармалізм і бюракратызм праяўляюць мясцовыя органы ўлады ў вырашэньні пытаньняў грамадзян па прыватызацыі жылых памяшканьняў у Віцебску, Дубровенскім і Гарадоцкім раёнах. Пра гэта сьведчаць вынікі першага этапу маніторынгу працы дзяржаўных органаў і арганізацыяў з жыхарамі Віцебскай вобласьці, паведамілі ў прэс-службе Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі.
Заробкі на ААТ «КІМ»: у рабочых — 2-3 мільёны, у дырэктара — 18
Віцебскае ААТ «КІМ» ужо некалькі гадоў на слыху. Гаротны фінансавы стан і праграма выхаду на бясстратную працу прадпрыемства, назва якога расшыфроўваецца як «Клясыка індустрыі моды», неаднаразова абмяркоўваліся на самых розных узроўнях.
У Наваполацку распачаўся суд над актывістам Яўгенам Парчынскім
21 ліпеня ў Наваполацкім судзе распачаліся судовыя слуханьні па абвінавачваньні грамадзкага актывіста Яўгена Парчынскага ў парушэньні крымінальнага закону. Актывісту інкрымінуюць падзеі, якія адбыліся ў 2009 - 2012 гадох, па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу.
Расейскія паліцыянты: Беларусы ўчынілі ва Ўльянаўску разборку ў духу «ліхіх 90-х»
Першы ж дзень працы ва Ўльянаўску Віцебскага кірмашу сельгасвытворцаў з Рэспублікі Беларусь азмрочыўся непрыемнай гісторыяй. Як прывід зь «ліхіх 90-х», да іх пад’ехала белая «Таёта», зь якой выйшлі трое моцных маладых хлопцаў у характэрных спартыўных гарнітурах…
Палітвязьня Ігара Аліневіча перавялі ў калёнію “Віцьба-3”
Палітвязьня Ігара Аліневіча перавялі ў калёнію “Віцьба-3”, дзе раней адбываў пакараньне былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін. Бацька палітвязьня Ігара Аліневіча Ўладзімер Аліневіч паведаміў, што ягонага сына перавялі з наваполацкай калёніі ў калёнію “Віцьба-3”, якая знаходзіцца непадалёк ад Віцебску.
З-за афрыканскай чумы сьвіней на Глыбоччыне перакрылі дарогу
На Глыбоччыне ўлады перакрылі дарогу, якая вядзе з раённага цэнтру ў вёску Дзеркаўшчына. Гэта зьвязана з пагрозай афрыканскай чумы сьвіней, бо траса праходзіць каля сьвінакомплексу “Маліноўшчына”.
Міліцыя ў Наваполацку не рэагуе на распаўсюджваньне ў горадзе сьцяжкоў Расеі
Распаўсюд расейскіх сьцягоў у Беларусі доўжыцца. Чарговы факт продажу кіроўцам сьцяжкоў Расеі быў зафіксаваны ў Наваполацку. 17 ліпеня чытач Генадзь з Наваполацку даслаў сайту charter97.org фотаздымкі. На наступны дзень у рэдакцыю сайту прыйшоў яшчэ адзін ліст са здымкамі з гэтагу гораду.
Затрыманы распаўсюднік сьцяжкоў: «Зараз толькі сьцяжкі РБ. А РФ больш не прадаю»
15 ліпеня на чыгуначным пераезьдзе «Харобрава» пры ўезьдзе ў Воршу былі затрыманыя распаўсюднікі расейскіх сьцяжкоў. Высьветлілася, што распаўсюджвалі сьцяжкі жыхары Барысава — Максім Андрэевіч Ціханаў, 1989 году нараджэньня, і Павал Васільевіч Жыльцоў, 1977 году нараджэньня, абодва глуханямыя. Іх чакае суд.