Заяўкі на правядзеньне пікетаў 27 ліпеня ў гонар прыняцьця дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі падавалі сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У горадзе павінна было прайсьці тры пікеты - каля Кургану Бесьсьмяротнасьці, каля кавярні “Аронія” і ў парку культуры і адпачынку Тэкстыльшчыкаў. Аднак усе тры заяўкі Аршанскі райвыканкам не задаволіў, бо арганізатары не змаглі далучыць да заявак падпісаныя дамовы зь міліцыяй, хуткай дапамогай і прыбіральшчыкамі.
Ініцыятары ставілі сваёй мэтай актуалізацыю каштоўнасьці незалежнасьці нашай краіны і выказваньне салідарнасьці з украінскім народам у справе захаваньня цэласнасьці сваёй краіны. Ані міліцыя, ані хуткая дапамога дамовы на абслугоўваньне пікетаў у Воршы не падпісваюць ужо на працягу некалькіх гадоў.
Паводле orsha.eu