У Віцебскі аблсавет увайшлі кіраўнікі мясцовых структур трох праўладных партый
Гэта старшыня абласной арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Таццяна Старынская ( ад Чкалаўскай акругі № 5), старшыня абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Валянціна Багатырова (ад Паўднёвай акругі № 7) і сакратар абкама КПБ Артур Церашкоў (ад Білеўскай акругі № 9).
Улады за «экстрэмізм» аштрафавалі жыхарку Верхнядзвінска
Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Людміла Каваленка 14 лютага за "экстрэмізм" у сацыяльнай сетцы аштрафавала на 1200 рублёў Сняжану Савіцкую.
У дзяржСМІ Віцебшчыны пачалі бэсціць прыхільнікаў «чайлдфры». Іх называюць «ахвярамі заходняй прапаганды»
Докшыцкая раёнка «Родныя вытокі» дала слова выкладчыцы ВДУ Яўгеніі Далімаевай, якая называе «чайлдфры» «субкультурай са сваёй ідэалогіяй, у аснове якой – нежаданне мець дзяцей». Выкладчыца называе прыхільнікаў такіх поглядаў «нешчаслівымі людзьмі», якім пад старасць не будзе на каго разлічваць у сэнсе падтрымкі і дапамогі. Лёзненская раёнка «Сцяг перамогі» не надта паглябляючыся ў філасофскія праблемы і маральныя аспекты, наўпрост апелюе да словаў Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што «любая популяризация идей бездетной семейной пары в нашем информационном и культурном пространстве должна пресекаться. Любые вбросы таких завуалированных призывов, равно как и все нетрадиционные веяния — не что иное, как попытка обезлюдить и ослабить государство. Никак не меньше».
60-гадовая жыхарка Оршы запісала відэа пра тое, што яе аштрафавалі «за распаўсюд экстрэмізму» на 1200 рублёў
Жанчыну завуць Алена Мінчанка, у лютым ёй споўнілася 60 гадоў. Яна актыўная карыстальніца TikTok, дзе і размясціла свой зварот. Паводле спадарыні, яе пенсія складае 340 руб., і яна «з 11 студзеня студзеня ў слязах», бо яе аштрафавалі паводле ч.2 арт. 19.11 КоАП за тое, што яна «паставіла лайк пад карцінкай, дзе чалавеку жадалі Царства Нябеснага». Найхутчэй, жанчына зрабіла гэта на адным з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім. Яна звярнулася ў суд, каб ёй дазволілі сплаціць штраф у растэрміноўку. Судовы разгляд яе заявы адбыўся 4 сакавіка, вынік пакуль не вядомы.
За «экстрэмісцкія» відэа ўлады аштрафавалі прадпрымальніка
Суддзя суда Бешанковіцкага раёна Кацярына Максімовіч 8 лютага за захоўванне відэапрадукцыі "экстрэмісцкага" характару аштрафавала на 1000 рублёў індывідуальнага прадпрымальніка Яўгена Шклярэўскага.
Як газета «Полацкі веснік» расказала гісторыю пра асуджанага да «хіміі» былога начальніка наваполацкай міліцыі
Аповед не ўтрымлівае ні згадак пры былую пасаду і былы дэпутацкі статус асуджанага, ні ягонага імя і прозвішча. Пра інцыдэнт распавядаецца, сцісла: маўляў, нейкі «жыхар Полацка атрымаў тэрмін за супраціўленне супрацоўніку ДАІ». Але тыя, хто сачыў за інцыдэнтам з удзелам былога дэпутата Наваполацкага гарсавета, які на падпітку не справіўся з кіпаваннем уласным аўто, а потым пабіўся з «даішнікам», адразу пазналі ў гэтай асобе Уладзіміра Дуброўскага – чалавека, які ў 2020 годзе асабіста аддаў каманду на гвалтоўнае задушэнне пратэстаў у Наваполацку.
Асуджанага за падзеі 2020 года Станіслава Чмыхава судзілі ў Віцебску за «атрыманне замежнай дапамогі»
22-гадовы хлопец, асуджаны па «народнаму» артыкулу 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) паходзіць са Жлобіна. У Віцебску, падобна, ён адбывае пакаранне на «хіміі». Віцебскі суд Чыгуначнага раёна 1 сакавіка разбіраў ягоную справу, распачатую за «атрыманне дабрачыннай замежнай дапамогі». Вынік суду не вядомы, але прадказальны: у іншых падобных выпадках суды змушалі атрымальнікаў дапамогі сплаціць у дзяржаўны бюджэт яе кошт, а ў дадатак яшчэ і штраф».
Комплекс будынкаў былога льнозавода на Глыбоччыне прадалі за 1500 беларускіх рублёў
Віцебскі камітэт "Віцебскаблмаёмасць" правёў аўкцыён, на якім прадаў комплекс будынкаў і збудаванняў былога Пліскага льноапрацоўчага завода, размешчанага непадалёк ад гарадскога пасёлка Падсвілле ў Глыбоцкім раёне, прыкладна за 1500 беларускіх рублёў (каля 460 даляраў). Піша сайт глыбоцкай раёнкі “Веснік Глыбоччыны”.
Пасля 1839 г. «Беларусь ператварылася ў праваслаўную краіну», сцвярджае дзяржаўная газета
Гэткае «навуковае» сцвярджэнне абласная газета «Витебские вести» надрукавала ў абвестцы пра святкаванне 185-х угодкаў Полацкага царкоўнага сабора 1839 г. Сабор спыніў дзеянне Брэсцкай царкоўнай уніі 1595–1596 гг. на тэрыторыі Расійскай імперыі ( тут паўстае першае пытанне да «навукоўцаў» з дзяржСМІ: прычым тут Беларусь як асобная краіна). Другое пытанне яшчэ больш прынцыповае: ці ёсць, што святкаваць, маючы на ўвазе гвалтоўнае «вяртанне ўніятаў у праваслаўную веру».
Яшчэ двух жыхароў Віцебскай вобласці прызналі палітвязнямі
Паводле заявы прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці ад 29 лютага, палітычнымі зняволенымі прызнаны Уладзімір Лісіца -- жыхар райцэнтра Лёзна, асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады), і віцяблянін Дзмітрый Палякоў, асуджаны па тым самым крымінальным артыкуле на паўтара гады зняволення. Праваабаронцы лічаць, што крымінальны пераслед гэтых асобаў – гэта ўціск свабоды меркаванняў.