Нядзеля, 03 Сакавік 2024

Пасля 1839 г. «Беларусь ператварылася ў праваслаўную краіну», сцвярджае дзяржаўная газета

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Гэткае «навуковае» сцвярджэнне абласная газета «Витебские вести» надрукавала ў абвестцы пра святкаванне 185-х угодкаў Полацкага царкоўнага сабора 1839 г. Сабор спыніў дзеянне Брэсцкай царкоўнай уніі 1595–1596 гг. на тэрыторыі Расійскай імперыі ( тут паўстае першае пытанне да «навукоўцаў» з дзяржСМІ: прычым тут Беларусь як асобная краіна). Другое пытанне яшчэ больш прынцыповае: ці ёсць, што святкаваць, маючы на ўвазе гвалтоўнае «вяртанне ўніятаў у праваслаўную веру».

З улікам таго, што Рэспубліка Беларусь з'яўляецца шматканфесійнай дзяржавай, сцвярджэнні пра «праваслаўную краіну» могуць абразіць рэлігійныя пачуцці іншых вернікаў. Адпаведна, іх можна разглядаць як свядомае распальванне міжканфесійнай варажнечы.

Барыс Ладны