Віцебская вобласьць зьяўляецца аўтсайдэрам паводле ўзроўню фінансавай дысцыпліны сярод рэгіёнаў Беларусі. Пра гэта заявіў выконваючы абавязкі старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў на паседжаньні калегіі КДК.

Як паведаміў журналіст Зьміцер Лупач, у межах штогадовага фэстывалю каталіцкіх фільмаў “Magnificat”, што праходзіць у Глыбокім, была арганізаваная паездка для журналістаў. Аднак нягледзячы на папярэднюю акрэдытацыю ў старшыні фэстывалю Зьмітру Лупачу не дазволілі разам зь іншымі журналістамі наведаць вёску Івесь.

Заяўку на акцыю ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну падаваў доктар Ігар Пастноў. Ён паспрабаваў выканаць усе патрабаваньні, рэглямэнтаваныя рашэньнем гарвыканкаму “Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску”, але дазволу так і не атрымаў.

Малочна-таварная фэрма ў Сеньненскім раёне дагэтуль не дабудаваная па віне генпадрадчыка, паведамілі ў прэс-службе Камітэту дзяржаўнага кантролю. Аршанскі міжрайаддзел фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю па Віцебскай вобласьці выявіў факты злоўжываньняў службовымі паўнамоцтвамі з боку дырэктара дзяржаўнага будаўнічага прадпрыемства.

Падчас збору подпісаў за будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёнах Білева Віцебску ўдзельнікі кампаніі “Народны кантроль” пачулі ад жыхароў шмат скаргаў на жыцьцё ў новабудоўлях. Адна з праблемаў – наяўнасьць вялікай колькасьці бадзяжных сабак. Яны зьбіваюцца ў вялікія зграі, вольна бегаюць па мікрараёнах, накідваюцца на людзей, асабліва небясьпечныя яны для дзяцей. Занепакоеныя людзі распавядалі пра выпадкі, калі сабакі паводзіліся вельмі агрэсіўна і накідваліся на дзяцей пры дарослых.

Хакейны клюб “Віцебск” выступіў з ініцыятыўнай прапановай у адрас Фэдэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь: “СУ “Віцебскі хакейны клюб” просіць мэтадам апытаньня клюбаў Экстралігі разгледзець прапанову аб прызнаньні за двума хакеістамі - грамадзянамі Ўкраіны - у кожнай камандзе статусу “тых, хто не зьяўляецца замежнымі гульцамі”, - паведамляе афіцыйны сайт клюбу.

Больш за 50 службовых асоб Віцебскай вобласьці прыцягнутыя да адказнасьці за неналежную працу са зваротамі грамадзян, паведаміла старшы памочнік пракурора вобласьці па наглядзе за выкананьнем заканадаўства аб зваротах грамадзян Ірына Таўтын.

Пасьля працоўнай зьмены работнікі ААТ «Полацак-Шкловалакно» змушаныя былі мыцца вадой з мазутам, распавёў старшыня пяршоўкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Віктар Стукаў. Паводле слоў рабочых, аказалася, што ва ўстаноўцы падагрэву вады адбылася ўцечка гаручага мазуту, які трапіў у гарачую ваду. Аднак выказваць абурэньне з прычыны здарэньня рабочыя не гатовыя.

Некалькі сяброў руху «За свабоду» і партыі БНФ прайшлі па Віцебску з жоўта-блакітным украінскім сьцягам. Іхны маршрут распачаўся ад помніку князю Альгерду і завяршыўся ля крыжа Эўфрасіньні Полацкай на ўзьбярэжжы Дзьвіны каля Ўсьпенскага сабору.

У Віцебскай вобласьці павялічваецца колькасьць замежных працоўных мігрантаў, паведаміла начальнік упраўленьня па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкаму Тацьцяна Рамашова: “Толькі за апошнія паўтара месяцы амаль 200 мігрантаў атрымалі спэцдазволы на працаўладкаваньне ў Віцебскай вобласьці”.