28.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Хоцімскага раёна 20 чэрвеня разгледжаная крымінальная справа мясцовага жыхара Андрэя Каралёва. Яго абвінавацілі ў “паклёпе на Аляксандра Лукашэнку" паводле ч. 1 арт. 367 КК. Справу разглядала суддзя Алеся Парфёненка.

Прычынай крымінальнага пераследу, па інфармацыі MAYDAYMog стаў каментар да навіны ў адным з тэлеграм-каналаў, у якім змяшчалася рэзкая крытыка палітыка.

Гэтага аказалася дастатковым, каб суд прызначыў Андрэю Каралеву пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму.

Крыніца: У Хоцімску за паклёп на Лукашэнку асудзілі мясцовага жыхара