Віцебскага праваабаронцу не пусьцілі на паседжаньне выбарчай камісіі
Леанід Сьвецік хацеў трапіць на першае паседжаньне выбарчай камісіі Кастрычніцкага раёну Віцебску. Але намесьнік старшыні Віцебскага гарвыканкаму Пётар Падгурскі заявіў, што ягоная прысутнасьць «непажаданая».
Паплечнікі Тацьцяны Караткевіч плянуюць сабраць 25 тысяч подпісаў у Віцебскай вобласьці
Старшыня перадвыбарчага штабу Тацьцяны Караткевіч па Віцебскай вобласьці і каардынатарка па Віцебскім раёне Лідзія Сагідуліна ласкава пагадзілася ацаніць першы этап працы, праведзенай ў паўночным рэгіёне краіны, па вылучэньні на пасаду прэзыдэнта кандыдата ад кааліцыі «Народны рэфэрэндум».
Лячэбна-працоўныя прафілякторыі: эфэктыўны спосаб лекаваньня ад алькагалізму ці пакараньне за хваробу?
Месяцы тры таму, выступаючы са штогадовым пасланьнем да народу і парлямэнту, Аляксандар Лукашэнка зьвярнуў асаблівую ўвагу на праблему алькагалізацыі насельніцтва Беларусі. На думку прэзыдэнта, людзей, якія пакутуюць на алькагалізм, неабходна прымусова «лекаваць» працатэрапіяй. «Я ўпэўнены, што для алькаша найлепшае – выхаваньне працай», – заявіў кіраўнік дзяржавы.
Доктар Ігар Пастноў незадаволены адказам Ярмошынай
Віцебскі лекар Ігар Пастноў прасіў Лідзію Ярмошыну разабрацца наконт нібыта выкарыстаньня мясцовымі ўладамі адміністрацыйнага рэсурсу на карысьць прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксандра Лукашэнкі. Адказ старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах уразіў яго сваёй ляканічнасьцю.
Умовы працы на волі і ў папраўчай калёніі супастаўныя
Актывісты Свабоднага прафсаюзу Полацку сустрэліся з былым палітвязьнем Андрэем Гайдуковым.
Зборшчыкі подпісаў на Віцебшчыне будуць лічыць мэтры і вызначаць межы «тэрыторыяў» каля будынкаў
У Глыбокім нельга зьбіраць подпісы за вылучэньне кандыдатаў на прэзыдэнцкія выбары бліжэй як за 50 мэтраў ад устаноў і арганізацыяў. У іншых райцэнтрах – бліжэй чымся за 20. У асобных рэгіёнах адлегласьці ня вызначалі, аднак увялі куды больш жорсткія абмежаваньні.
Міліцыя шукае ўладальніка сайту «Свабодны рэгіён»
Гісторыя зь «лістамі шчасьця» ад Міністэрства інфармацыі шэрагу сайтаў ня скончылася. У Наваполацку міліцыя працягвае пошукі ўладальніка сайту freeregion.info, апытваючы суседзяў і сваякоў Вадзіма Драздова.
Глыбоцкага журналіста Зьмітра Лупача будуць судзіць 23 ліпеня
Гэта ўжо другая спроба разгледзець адміністрацыйную справу незалежнага журналіста. Як паведамілі яму ў тэлефоннай размове, працэс мае распачацца ў чацьвер, 23 ліпеня, а 14:30 у Глыбоцкім райсудзе.
КДБ схіляе да супрацы незалежнага журналіста Зьмітра Лупача
Глыбоцкі журналіст Зьміцер Лупач распавёў, што прадстаўнікі КДБ схілялі яго да супрацоўніцтва – каб ён паведамляў падрабязнасьці пра тутэйшых актывістаў, пра сустрэчы зь сябрамі грамадзкага аб’яднаньня “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і пра апазыцыйную актыўнасьць у рэгіёне.
Прысуд праваабаронцу Міхаілу Жамчужнаму – 6 гадоў строгага рэжыму
10 ліпеня Віцебскім абласным судом быў вынесены прысуд заснавальніку ПКПУ «Платформ инавэйшан» Міхаілу Жамчужнаму. Паводле рашэньня суду праваабаронца правядзе 6 гадоў у калёніі строгага рэжыму, таксама на 2 гады і 8 месяцаў Міхаіл пазбаўлены права выконваць арганізацыйна-прававыя функцыі. Раней пракурор запрасіў для Міхаіла 7 гадоў пазбаўленьня волі.