У Віцебску гучаў «Магутны Божа»
У перадпачатку «Славянскага базару» вернікі віцебскай Эвангеліцка-Лютэранскай парафіі Сьвятога Лукаша ўнесьлі сваю лепту ў добраўпарадкаваньне гораду над Дзьвіной. Яны зладзілі талаку, каб абнавіць закладны камень царкоўнага будынку. Талака завяршылася кароткім набажэнствам пад адкрытым небам, прыканцы якога ўсе разам памаліліся за Беларусь, прасьпяваўшы вядомы гімн «Магутны Божа».
Шэсьце ў Шуміліне: ня горш за Менск, хіба што бяз танкаў і «Палянэзаў»
Пры пэўных абставінах маглі б і з танкамі – пашумець шумілінцы любяць. Балазе памеры плошчы перад будынкам раённай адміністрацыі дазваляюць экспэрымэнтаваць з парадамі на любыя густы. 3 ліпеня асабліва не экспэрымэнтавалі – абмежаваліся сьвяточным шэсьцем пад назовам «О, Радзіма, табою напоўнена сэрца да краю!..»
Суд ня выявіў парушэньняў падчас фармаваньня выбарчых камісіяў
Віцебскі абласны суд адмовіў сябрам Віцебскай абласной арганізацыі партыі «Беларускі народны фронт» у задавальненьні скаргі пра парушэньні заканадаўства падчас фармаваньня выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў у беларускі парлямэнт – Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Наваполацак: Перасьлед партыйнага актывіста падчас выбараў
Сябру БСДП Аляксею Жалнову-Мілюкову 29 чэрвеня наваполацкі сьледчы Аляксей Збароўскі прад'явіў абвінавачаньне ва ўхіленьні ад пакараньня (артыкул 415 КК). Апазыцыйныя партыйныя актывісты лічаць, што Аляксея перасьледуюць за яго актыўную абарону сваіх правоў і за грамадзкую дзейнасьць яго бацькі Алега Жалнова, які зьбіраецца вылучацца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Былы пацыент ЛПП: Ніякага лекаваньня там няма. Абмежаваньне волі, – і ўсё!
Сыстэма лячэбна-працоўных прафілякторыяў, якая існуе ў Рэспублікі Беларусь, даўно сябе зжыла і маральна састарэла. ЛПП не адказваюць выклікам нашага часу, не вырашаюць праблемы алькагалізацыі насельніцтва, але разам з тым парушаюць цэлы шэраг асноватворных прынцыпаў правоў чалавека. Сьведчаньнем таму можа служыць аповед жыхара Гарадка Вячаслава Жаркога, які двойчы прайшоў праз сыстэму ўзаконеных дзяржавай абмежаваньняў грамадзянскіх правоў.
Гісторык Мікалай Півавар распавёў віцебчукам пра лёсы беларусаў у гады сталінізму
23 чэрвеня ў арт-прасторы «Vzar» віцебскі гісторык Мікалай Півавар прачытаў грамадзкую лекцыю “Лёсы беларусаў у гады сталінізму”. Гэткім чынам ён працягнуў абмеркаваньне тэмы сталінскіх рэпрэсіяў, распачатую дзесяць дзён таму ў гэтай самай залі маскоўскім дасьледчыкам творчасьці Варлама Шаламава Сяргеем Салаўёвым.
Фармаваньне віцебскіх тэрытарыяльнай і акруговых камісіяў прайшло безь нечаканасьцяў
Увечары 27 чэрвеня на сумесным паседжаньні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту і Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў была сфармаваная Віцебская абласная выбарчая камісіі па выбарах дэпутатаў у беларускі парлямэнт. Разам з тэрытарыяльнай камісіяй таксама былі сфармаваныя 14 акруговых выбарчых камісіяў.
Амэрыканская дабрачыннасьць дабралася да Шумілінскага раёну
Шумілінскі раён прымае дапамогу ад амэрыканцаў. Міжнароднае дабрачыннае грамадзкае аб'яднаньне “Сафія” са Злучаных Штатаў дала мясцоваму тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва грант, які пайшоў паводле свайго прызначэньня – купілі патрэбную мэблю і тэхналягічнае абсталяваньне для аддзяленьня, дзе ў кругласутачным рэжыме знаходзяцца пажылыя грамадзяне і інваліды.
Падзея зьдзейсьнілася: У Віцебску адкрылі помнік Аляксандру Неўскаму (фота)
24 чэрвеня ў межах сьвяткаваньня тысяча сорак другой гадавіны заснаваньня Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніку Аляксандру Неўскаму, ягонай жонцы віцебскай княгіні Аляксандры і іхнаму сыну Васілю. На плошчы Тысячагодзьдзя а пятнаццатай гадзіне распачалася тэатралізаванае дзея, прымеркаваная да гэтай падзеі.
Дысбалянс на рынку працы Лепельшчыны па-ранейшаму захоўваецца. Сёньня на 120 вакансіяў прэтэндуюць 170 чалавек
Некаторы час таму рынак працы Лепельскага краю быў куды больш забіты вакансіямі, чым беспрацоўнымі. Сёньня ж усё мяняецца. Пра тое, якая цяпер складваецца сытуацыя, распавяла намесьніца начальніка ўпраўленьня па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, начальнік аддзелу занятасьці насельніцтва Лепельскага райвыканкаму Тамара Васіленка.