Аляксей Мілюкоў, сын вядомага бабруйскага блогера Алега Жалнова, з 2014 году адбывае пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі. Спачатку яго накіравалі ў Гомель, а ў жніўні 2015 году перавялі ў Наваполацкую папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 15. Цяпер Наваполацкі гарадзкі суд прыняў рашэньне адправіць яго ў закрытую турму.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

16 жніўня ў судзе гораду Наваполацку распачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай на сына бабруйскага блогера Алега Жалнова – Аляксея Мілюкова (Жалнова), які адбывае трохгадовае пакараньне ў Наваполацкай папраўчай установе адкрытага тыпу №15.

Апублікавана ў Суд

Сыну вядомага бабруйскага блогера Алега Жалнова – Аляксею Мілюкову, які адбывае трохгадовае пакараньне ў Наваполацку на «хіміі», не даюць магчымасьці сустракацца з наведвальнікамі.

Апублікавана ў Выбары

Сябру БСДП Аляксею Жалнову-Мілюкову 29 чэрвеня наваполацкі сьледчы Аляксей Збароўскі прад'явіў абвінавачаньне ва ўхіленьні ад пакараньня (артыкул 415 КК). Апазыцыйныя партыйныя актывісты лічаць, што Аляксея перасьледуюць за яго актыўную абарону сваіх правоў і за грамадзкую дзейнасьць яго бацькі Алега Жалнова, які зьбіраецца вылучацца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Апублікавана ў Выбары

Грамадзкія актывісты Полацкага рэгіёну сабраліся 16 сакавіка ў судзе гораду Наваполацку, каб падтрымаць сябра БСДП Аляксея Жалнова (Мілюкова). Аляксей падаў пазоў у суд супраць свайго працадаўцы, Наваполацкага ЛПП №8, для выпатрабаваньня ня выплачанай заработнай платы. У працоўнай дамове Аляксея пазначаная мінімальная заработная плата, аднак яму выплачваюць толькі палову – крыху больш за мільён рублёў.

Апублікавана ў Суд

Суд Наваполацку 10 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу сябра БСДП Аляксея Жаўнова (Мілюкова) і прызнаў яго вінаватым у абразе намесьніка начальніка лячэбна-працоўнага прафілякторыя № 8 Яўгена Гуцула. Нягледзячы на тое, што паказаньні сьведкаў – супрацоўнікаў ЛПП – не пацьвердзіліся аўдыёзапісам, які прагучаў у судзе, судзьдзя Зінаіда Балаболава пакарала Жаўнова штрафам за парушэньне артыкулу 23.5 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Апублікавана ў Суд