Серада, 29 Чэрвень 2016
Гісторык Мікалай Півавар распавёў віцебчукам пра лёсы беларусаў у гады сталінізму
23 чэрвеня ў арт-прасторы «Vzar» віцебскі гісторык Мікалай Півавар прачытаў грамадзкую лекцыю “Лёсы беларусаў у гады сталінізму”. Гэткім чынам ён працягнуў абмеркаваньне тэмы сталінскіх рэпрэсіяў, распачатую дзесяць дзён таму ў гэтай самай залі маскоўскім дасьледчыкам творчасьці Варлама Шаламава Сяргеем Салаўёвым.
Апублікавана ў
Культурныя правы
Нядзеля, 19 Чэрвень 2016
У Віцебску адкрылася выстава, прысьвечаная творчасьці Варлама Шаламава
14 чэрвеня ў арт-прасторы «Vzar» адкрыўся плякатны варыянт перасоўнай выставы «Жыць ці пісаць. Апавяданьні Варлама Шаламава». У імпрэзе ўзяў удзел кіраўнік праекту, дацэнт факультэту сацыяльнай псыхалёгіі Маскоўскага дзяржаўнага псыхоляга-пэдагагічнага ўнівэрсытэту, кандыдат філязофскіх навук Сяргей Салаўёў.
Апублікавана ў
Культурныя правы