Яшчэ двое жыхароў Віцебшчыны прызнаны палітзняволенымі
Паводле заявы беларускай праваабарончай супольнасці ад 22 траўня, статус палітычнага зняволенага атрымалі Сяргей Мельнікаў, жыхар пасёлка Лужасна (Віцебскі раён) і аршанец Аляксандр Камлёнак. Першы мужчына ўжо асуджаны да зняволення ў калоніі, другога трымаюць у Віцебскім СІЗА-2.
За падробку медыцынскіх дакументаў улады пакаралі грамадскімі працамі былога лекара
Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Ілля Белавус 6 мая за падробку рэцэптаў прыгаварыў да 140 гадзін грамадскіх работ кандыдат ветэрынарных навук Юрыя Вярыгу. Таксама суд прымяніў да яго прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.
Са сцяны дома прыватнага знікла мемарыяльная шыльда. Раённая адміністрацыя хоча пакараць гаспадара
Мемарыяльная шыльда на доме №2 па вул. Шаўрова ў Віцебску з'явілася 46 гадоў таму. Якраз тады было вырашана перайменаваць 2-ую Калгасную вуліцу – надаць ёй імя Аляксея Шаўрова, ураджэнца Віцебскага раёна, колішняга міністра гандлю БССР і намесніка старшыні Савета Міністраў БССР. Паколькі гэта прыватны сектар, шыльду было вырашана прымацаваць на сцяне аднаго з дамоў у пачатку вуліцы. Сёлета, калі ідэалагічным мэйнстрымам стала прыцягненне ўвагі да падзеяў Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўныя СМІ ўспомнілі, што А.Шаўроў займаўся матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем штаба партызанскага руху.
На журналіста Змітра Лупача завялі яшчэ адну крымінальную справу
Пра гэта паведаміў Глыбоцкі раённы аддзел Следчага камітэта праз сайт раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”. Паводле СК, ён падазраецца ў садзейнічанні экстрэмісцкаму фармаванню «Белсат».
Лепельскія міліцыянты збіраюцца навесці парадак у сельскай мясцовасці
Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Лепельскага РАУС Алег Аўтух праз мясцовую прэсу. Для гэтага яны рэалізуюць мерапрыемства пад назвай «Комплекс дадатковых мер па забеспячэнні дысцыпліны і грамадскага парадку ў сельскай мясцовасці».
Удзельніка «экстрэмісцкага» фармавання ўлады на 3,5 гады пазбавілі волі
Суддзя Віцебскага абласны суд Аляксандр Абашын 21 траўня ў закрытым судовым паседжанні разгледзіў крымінальную справу па абвінавачанні Сяргея Высоцкага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса краіны.
У «экстрэмісцкім спісе» МУС – яшчэ чацвера ўраджэнцаў Віцебшчыны
Гэта Людміла Барэйка з Глыбокага, Мікіта Чыжэўскі і Васіль Марэцкі з Полацка, жыхар Шаркоўшчыны Сяргей Голуб. Усіх чатырох судзілі паводле розных артыкулаў Крымінальнага Кодэкса. Пра Людмілу Барэйку, якая прыдумала лозунг «Стоп таракан» і даўно жыве за мяжой, у «Спісе грамадзян РБ, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці» чамусьці пазначана, што жанчына «Адбывае пакаранне».
За «экстрэмізм» у сацсетцы быў арыштаваны начальнік кацельні
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Алена Жук за распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый сацыяльнай сеткі арыштавала на адны суткі начальніка кацельні Уладзіміра Сітковіча.
«Суд - высокая інстанцыя і ўмешвацца ў яе дзейнасць ніхто не мае права»
Прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю правялі ў Браславе прамую лінію і прыём грамадзян. На мінулым тыдні з працоўным візітам Браслаўшчыну наведалі прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю. Яны прынялі ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, а таксама правялі прамую лінію і прыём грамадзян. Піша сайт braslav-star.by.
«За экстрэмізм» затрыманы Язэп Дулеба, колішні партыец Беларускага Народнага Фронту
у 1990-я ён кіраваў віцебскай гарадской партыйнай структурай, у пачатку 2000-х адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці, быў затрыманы падчас пратэстаў у 2020 годзе. 3-га траўня ягонае імя з'явілася ў спісе МУС у складзе «экстрэмісцкага фармавання «FreeInfoBel», 7-га траўня ён быў затрыманы ў Віцебску. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак за падпіскі на так званыя экстрэмісцкія інфармацыйныя рэсурсы ў сацыяльных сетках, потым перавялі ў СІЗА.