Чацвер, 23 Май 2024

За «экстрэмізм» у сацсетцы быў арыштаваны начальнік кацельні

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Алена Жук за распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый сацыяльнай сеткі арыштавала на адны суткі начальніка кацельні Уладзіміра Сітковіча.

Згодна з адміністрацыйным пратаколам, Уладзімір як карыстальнік сацыяльнай сеткі "Tik Tok", прагледзеў інфармацыю з суполкі "Краіна для жыцця", якая ўладамі была ўключана ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Мужчына ў судовым паседжанні сваю віну ў здзяйсненні пастаўленага яму правапарушэння прызнаў і растлумачыў, што мог выпадкова, праглядаючы стужку навін, падпісацца на «экстрэмісцкую» супольнасць. Пры гэтым сцвярджаў, што не падтрымлівае ягоную дзейнасць.

Прыняўшы ўсе доказы па справе і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП Суддзя Жук падвергла Сітковіча спагнанню ў выглядзе адміністрацыйнага арышту на тэрмін адны суткі.

Мікалай Барткевіч