Вольга Невядомская распавяла, чаму цяпер «немагчыма быць журналістам»
Журналістка паведаміла ў сваім блогу у Фэйсбуку аб тым, што выйшла з рэдакцыі найстарэйшага віцебскага выдання "Віцебскі кур'ер". Прычынай гэтага кроку стала немагчымасць ў цяперашніх грамадска-палітычных умовах рэалізаваць сябе ў журналісцкай прафесіі.
Палітвязень блогер Казлоў працягвае абараняць свае грамадзянскія правы
Грамадзянскі актывіст блогер Дзмітрый Казлоў, прызнаны праваабаронцамі палітвязням, настойліва дамагаецца ў Камітэце ААН па правах чалавека прызнанне факта парушэння з боку беларускіх уладаў права ўдзельнічаць у кіраванні дзяржаўнымі справамі праз удзел у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты парламента.
Крымінальная справа супраць аршанскага праваабаронцы спыненая
У Воршы следчыя органы спынілі крымінальную справу супраць мясцовага грамадзянскага актывіста Ігара Казмерчака. Яму ставілася наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, якія пацягнула прычыненне шкоды ў значным памеры. Максімальнае пакаранне за такое дзеянне, прадугледжанае крымінальным законам, магло быць прызначанае судом у выглядзе абмежавання волі на тэрмін да двух гадоў.
Ужо са жніўня за тры рублі ў гадзіну будуць працаваць віцебскія вадзіцелі гарадскога транспарту
Адкрытае акцыянернае таварыства "Віцебскаблаўтатранс" папярэдзіў работнікаў прадпрыемства, што пачынаючы з 01 жніўня 2021 года адбудуцца змены ў адносінах работніка і працадаўцы і ўмоў працы. У выпадку нязгоды, 31 ліпеня бягучага года, работнік будуць звольнены на падставе дзеючага працоўнага заканадаўства па прычыне адмовы працаваць у сувязі змяненнем істотных умоў працы. Яму будзе выплачана выхадная дапамога ў памеры двухтыднёвага сярэдняга заробку.
Рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскіх актывістаў не спадаюць
У Віцебскім рэгіёне на бягучым тыдні сілавыя структуры працягнулі праводзіць інтэнсіўныя мерапрыемствы, ў межах крымінальнага заканадаўства, з мэтай аказаць ціск на прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
У калоніі "Віцьба-3" камунікацыю з "палітычнымі" не ўхваляюць
Былы зняволены Максім, які адбываў пакаранне за махлярства ў папраўчай калоніі №3 «Віцьба» і вызваліўся ў ліпені, распавёў праваабаронцам "Вясны" пра ўмовы ўтрымання палітвязняў, пра іх побыт і працу, а таксама пра стаўленне да іх з боку іншых зняволеных і адміністрацыі.
Улады прызналі экстрэмісцкім інфармацыйны рэсурс "ЛЕПЕЛЬ-тэлеграм"
У Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі яшчэ 10 тэлеграм-каналаў і адзін канал у YouTube. Пра гэта 19 ліпеня публічна паведаміла Генпракуратура Беларусі. Сярод закрытых і рэсурс "ЛЕПЕЛЬ-Тэлеграм", які падаваў інфармацыю для жыхароў горада Лепеля, размешчанага ў Віцебскай вобласці.
У Віцебску пачалі судзіць палітвязня Андрэя Новікава
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 19 ліпеня пачаў разглядаць крымінальную справу ў дачыненні грамадзяніна РФ і актывіста «Краіны для жыцця» Андрэя Новікава. Падпалкоўніка расейскай паліцыі ў адстаўцы абвінавачваюць у злачынствах, прадугледжаных ч.1 арт. 342 і заўв.2 арт. 371 КК РБ.
Вынесены прысуд па крымінальнай справе аб абразе прэзідэнта краіны, суддзяў і службовых асоб
15 ліпеня 2021 года суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Будрэвіч пры ўдзеле пракурора Мацвеевай разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні пяцідзесяцігадовага жыхара абласнога цэнтра ў здзяйсненні злачынстваў звязаных з публічнай абразай службовых асоб і прадстаўнікоў улады і суддзяў. Суд прызначыў пакаранне ў выглядзі двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама мужчына павінен выплаціць сямі пацярпелым матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 12,5 тысяч рублёў.
У Віцебскай вобласці прайшла «зачыстка» актывістаў недзяржаўных арганізацый
У Віцебскім рэгіёне, як і па ўсёй краіне, 14 ліпеня прайшоў масавы пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. З раніцы сілавікі прыйшлі да актывістаў недзяржаўных арганізацый, партый і рухаў ва ўсёй Віцебскай вобласці.