Затрыманні ў Полацку
У Мікалая Шараха, кіраўніка суполкі Свабоднага прафсаюзу з Полацку і сябры Полацкага праваабарончага таварыства, адбыўся ператрус. Яго праводзіл супрацоўнікі Полацкага РАУС у межах распачатай 29 сакавіка 2021 году крымінальнай справы паводле арт. 341 КК ("Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»).
Пасля ператрусу трое супрацоўнікаў паехалі з Міколам у офіс Цэнтру інфармацыйна-прававой падтрымкі сацыяльна не абароненых груп насельніцтва "Адвакацыя", каб зрабіць ператрус і там. Пасля гэтага Мікола Шарах быў затрыманы на 72 гадзіны.17 ліпеня яго адпусцілі на волю. Працэсуальны статус Шараха невядомы.
У гэты жа дзень у Полацку была затрыманая мясцовая паэтку Лера Сом. У яе правялі ператрус, забралі тэхніку, жанчыну павезлі на допыт у следчы камітэт па Віцебскай вобласці. З нагоды якой справы праводзіліся следчыя мерапрыемствы - невядома. Потым Леру Сом адпусцілі.
У Воршы затрымлівалі Казмерчака і Леўчанкава
У Воршы сілавікі затрымалі і адвязлі на допыт рэдактара мясцовага парталу orsha.eu і праваабаронцу Ігара Казмерчака. Ад пачатку ліпеня гэта было другое ягонае затрыманне. Казмерчака затрымлівалі 8 ліпеня.Тады ў ягоным доме прайшоў ператрус. Праз трое сутак журналіста выпусцілі з СІЗА. Як і тады, пасля допыту Ігара выпусцілі на волю.
У гэты ж дзень два ператрусы прайшлі ў былога сябры ПЦ "Вясна" з Барані Аршанскага раёну Васіля Леўчанкава.
Пасля першага ператрусу яго адвезлі ў Віцебск у СК на допыт, а па вяртанні ў Воршу адбыўся другі ператрус. Ён зараз на волі.
У Віцебску затрымлівалі сястру палітвязня Малахоўскага
13 ліпеня а 6-й раніцы была затрыманая сястра жонкі палітвязня Уладзіміра Малахоўскага Ларыса Сняткова. Вынікам ператрусаў стала канфіскацыя ноўтбуку. Пакуль невядома, у якім працэсуальным статусе знаходзіцца Ларыса. Ці яна на волі - немаведама.
Міхась Пісараў