Корпус віцебскай гімназіі №1, у якім трэснула сцяна, прапануюць знесці
На месцы “сталінскай школы”, збудаванай яшчэ ў 1938 годзе, хочуць узвесці новы корпус - стары аднаўленню не падлягае. Рэканструкцыю прапануюць правесці і ў навейшым корпусе, збудаваным у 1975 годзе. З 8 траўня ў Віцебску ідзе абмеркаванне справаздачы аб ўздзеянні аб’екта на навакольнае асяроддзе. У дзяржаўных СМІ пра пачатак грамадскага абмеркавання не паведамілі - старонкі газет былі спрэс занятыя матэрыяламі пра святкаванне Дня Перамогі.
Стала вядома пра затрыманне Мікіты Лосіка — малодшага брата палітвязня Ігара Лосіка
25-гадовага Мікіту затрымалі ў Оршы - там хлопец па размеркаванні пасля вну працаваў праграмічтам на інструментальным заводзе.Зараз ён знаходзіцца ў віцебскім СІЗА. Паводле інфармацыі незалежных СМІ, Мікіту Лосіка вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» — нібыта за перасылку Тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн» фотаздымкаў перасоўвання вайсковай тэхнікі ў 2022 годзе.
Абласная пракуратура заўважыла парушэнні ў “вайскова-мемарыяльнай сферы”
Напярэдадні 9 траўня віцебская абласная пракуратура ўпікнула мясцовых чыноўнікаў за недастатковую працу па ўшанаванні памяці загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. Заўвагі тычыліся дзейнасці па ўстанаўленні імёнаў загінулых, занясення іх у электронную Кнігу памяці і на мясцовыя помнікі і мемарыялы.
Яшчэ пяць жыхароў Віцебшчыны - у “экстрэмісцкім” пераліку МУС
У абноўлены 8 мая пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, уключаны жыхар Наваполацка, абвінавачаны ў закліках да санкцый і дзеянняў на шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. І яшчэ чацвёра глыбачан, асуджаных за пратэсты 2020 года.
Зноў перанясуць помнік Караткевічу?
У аршанскім парку «Сказочная страна» зноў запланавана капітальная рэканструкцыя. Падчас мінулай, якая праходзіла ў 2008-м годзе напярэдадні “Дажынак”, помнік Уладзіміру Караткевічу перанеслі - на тым месцы, дзе ён быў, пабудавалі вялікую прыбіральню. Но навым месцы скульптурная выява вядомага літаратара - ураджэнца Оршы - апынулася ў атачэнні бетонных фігурак герояў савецкіх мультфільмаў. Што чакае помнік зараз?
Двое жыхароў Наваполацка - у спісе “экстрэмісцкага фармавання”
У пераліку “экстрэмісцкіх фармаванняў” на сайце МУС адно з апошніх - «Беларуская Грэнадзёрская Харугва». У спісе з каля трох дзясяткаў асобаў, нібыта датычных да дзейнасці “фармавання”, звяртаюць на сябе ўвагу імёны Алены Радзьковай і Барыса Жахоўскага.
У Оршы паставяць памятны знак - стэлу. Конкурс скульптараў ужо правялі, але вынік не вядомы
Увогуле ўся гэтая гісторыя крыху анекдатычная: 30 сакавіка дзяржаўныя СМІ абвясцілі грамадскасці, што Оршу ( і Баранавічы) вылучылі на прысваенне ганаровага звання «Горад працоўнай славы.1941-1945» ў межах праекта СНД да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Але Аршанскі райвыканкам яшчэ за тыдзень да з’яўлення гэтай навіны ўжо абвясціў мастацкі конкурс: паводле праекта СНД, у гарадах, уганараваных такім званнем, мусяць з’явіцца адмысловыя стэлы.
Віцебскую ініцыятыву “Народный депутат” прызналі экстрэмісцкім фармаваннем
Паводле рашэння КДБ ад 21 красавіка яе ўключылі ў «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС. Там указаны і прозвішчы "экстрэмістаў", двое з іх "уганараваны" гэтым статусам ужо двойчы.
Былы ідэолаг стаў штатным прапагандыстам. І нават атрымаў узнагароду
Былы ідэолаг, а цяпер штатны прапагандыст Святаслаў Міхаўлаў прызнаны пераможцам абласнога журналістцкага конкурсу. Яго відэаблог на Youtube-канале Віцебскай абласной газеты прызнаны “найлепшым творчым праектам”.
Ксёндз з Шуміліна Анджэй Юхневіч асуджаны да 13 гадоў калоніі
30 красавіка ў Шуміліне вынесены прысуд айцу Анджэю Юхневічу, пробашчу мясцовага санктуарыя Маці Божай Фацімскай. Вернікі даведаліся, што святар асуджаны да 13 гадоў зняволення, пры тым, што абвінавачванне настойвала на тэрміне ў 15 гадоў. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, справу святара разбірала старшыня суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская.