Канкрэтыкі ў паведамленні пракуратуры няма - з яго не зразумела, у якіх раёнах заўважаны недахопы. Сказана толькі, што 55% імён і прозвішчаў грамадзян, загінулых у Віцебскай вобласці, застаюцца невядомымі. Як менавіта мясцовыя выканкамі павінны арганізоўваць пошукавую працу, таксама не зразумела.
Паводле заявы надзорнага аргана, рэгіянальнымі пракуратурамі выяўлена 129 воінскіх пахаванняў, на якіх адсутнічаюць больш за 6 тысяч ужо ўстаноўленых імёнаў. 4 200 з іх на запатрабаванне пракуратуры ўжо з’явіліся на мемарыяльным комплексе ў Докшыцах. Дзе яшчэ існуць падобныя праблемы і як яны вырашаюцца - чытачоў не праінфармавалі. Адпаведна, у грамадскасці няма магчымасці адсачыць, наколькі дбайна ў іхным рэгіёна захоўваецца памяць аб ахвярах нацызму і ці выправілася сітуацыя пасля ўмяшання пракуратуры.
Не задаволіў органы пракуратуры і выгляд некаторых пахаванняў, хаця напярэдадні 9 траўня дзяржаўныя СМІ ці не штодня змяшчалі рэпартажы пра добраўпарадкаванні мемарыялаў і памятных знакаў на Віцебшчыне. Часам даходзіла да казусаў, але на гэта ўвагі не звярталі - галоўным было паказаць вернасць ідэалагічнаму курсу.
Міхаіл Мяснікоў