У гэтым нумары: Пагроза адпраўкі беларускіх вайскоўцаў ва Украіну застаецца актуальнай. Што чакае іх там? Брацкія магілы ці пажыццёвыя тэрміны за злачынствы? Як мы кормім МУС – ужо ў гэтым годзе сілавікі атрымаюць на 11,6 млн руб. больш, чым меркаваў бюджэт, нягледзячы на ​​сумны стан эканомікі.

31 мая праваабаронцы прызналі палітычным зняволеным жыхара Аршанскага раёна Артёма Баброва з прычыны крымінальнага пераследу за рэалізацыю ім права на свабоду выказвання меркавання.

23 траўня, праз дзесяць дзён пасля таго, як эканамічны суд Віцебскай вобласці вынес пастанову аб узбуджэнні вытворчасці па справе аб банкруцтве ў Міёрскім металапракатным заводзе, адбылося яшчэ адно паседжанне суда. Але ўжо па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці таварыства з абмежаванай адказнасцю "ЭнергаЦэнтр Мёры". Заява таксама паступіла ад "Беларусбанка". 

03 чэрвеня ў сетцы інтэрнэт з'явілася петыцыя № 5343, аўтары якой прапануюць грамадзянам звярнуцца да мясцовых уладаў з просьбай не высякаць блакітныя елкі ў цэнтры Бешанковіч. За два дні з пачатку з'яўлення ініцыятывы пад зваротам падпісалася больш за 80 чалавек. Тэкст петыцыі можна знайсці, прачытаць і падпісаць тут

Жыхара Оршы паралімпійца Аляксея Талая ўнеслі ва ўкраінскую базу «Міратворац». На гэтым сайце публікуюць дадзеныя тых, хто датычны да расейскай вайсковай і гібрыднай агрэсіі супраць Украіны, спецслужбаў і гэтак далей. Мяркуючы па дадзеных сайта, інфармацыя з'явіўся ў базе яшчэ 5 траўня. 

Падпісваючы гэтую петыцыю, выступаем за свабодную Беларусь у сям'і дзяржаў Еўразвяза. Зварот зроблены да беларусаў усяго свету.

Па дадзеных следства, 35-гадовы работнік, разлікова-касавага цэнтра ў Віцебску за тры гады скапіяваў з інфармацыйнай сістэмы персанальныя дадзеныя амаль 1,5 мільёна грамадзян Беларусі. Імя абвінавачанага ў СК не раскрылі, але ў тэлеграме ён называў сябе як "Zivie Bielarus". Расследаванне крымінальнай справы завершана, матэрыялы перададзены ў пракуратуру Віцебска для накіравання ў суд.

Жыхар Полацка і былы ўдзельнік забастоўкі Уладзімір Крысёнак 30 мая скончыў жыццё самагубствам. Перад гэтым яго затрымлівалі сілавікі: прымушалі даць паказанні і пагражалі вялікім тэрмінам у калоні. Пра трагедыю піша “Наша ніва”.

30 траўня 2022 года прэзідэнцкім указам №186 у сувязі з выхадам у адстаўку была вызвалена ад пасады старшыні Кастрычніцкага суда і суддзі Алена Папкова. Гэтым жа ўказам на пасаду была прызначаная Марына Гарохава, якая працавала на падобнай пасадзе ў судзе Віцебскага раёну. 

1 чэрвеня гарадскі суд Санкт-Пецярбургу разгледзеў скаргу адваката Яны Пінчук на пастанову Генпракуратуры аб экстрадыцыі яе ў Беларусь. Суд палічыў рашэнне пракуратуры заканамерным і абгрунтаваным. Цяпер аўтар Тэлеграм-каналу «Віцебск 97%» Яна Пінчук будзе экстрадаваная ў Беларусь, дзе яе чакае следства і суд.