Суд абмежаваў доступ да інтэрв'ю ксяндза з Міёраў на канале «Жыццё-маліна»
Рашэннем суда Расонскага раёна Віцебскай вобласці 14 кастрычніка 2022 года відэаролік "КСЕНДЗ БАРОК - пра Лукашэнку і сатану, Папу Рымскага і пакаянне, свабоду і смерць", размешчаны на Yout з назвай "Жыццё-маліна", прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам.
Віцебскаму змагару за свабоду слова Барысу Хамайду -75
Сёння Барыса Ханонавіча можна смела назваць найстарэйшым віцебскім апазіцыйным актывістам і ці не самым шчырым беларусам. Ён часта расказвае журналістам сямейную гісторыю пра тое, што яго магло б і не быць у гэтым свеце, калі б у часе Вялікай Айчыннай вайны настаўнік беларускай мовы не ўратаваў ягоную маці ад расстрэлу ў Калышанскім гета… Удзячнасць і павагу да беларусаў і Беларусі спадар Барыс годна нясе праз усё сваё жыццё, спалучыўшы іх з любоўю да Віцебска – горада, для якога ён сам стаў жывой легендай.
Медыяменеджэр Аляксандр Корнышаў з Віцебска аб сабе і інтэрнэт выданні "Віцебскі кур'ер News"
Аляксандр Корнышаў у праграме: «Я журналіст, навошта вы мяне б’яце?» распавёў пра свой журналісцкі досвед і далейшы лёс выдання слухайце па спасылцы.
Выйшаў новы нумар інтэрнэт-выдання “Беларускі Веснік”
У гэтым нумары: Пагроза адпраўкі беларускіх вайскоўцаў ва Украіну застаецца актуальнай. Што чакае іх там? Брацкія магілы ці пажыццёвыя тэрміны за злачынствы? Як мы кормім МУС – ужо ў гэтым годзе сілавікі атрымаюць на 11,6 млн руб. больш, чым меркаваў бюджэт, нягледзячы на сумны стан эканомікі.
Апазіцыйнае выданне "Віцебскі веснік" стала часткай нацыянальнага медыйнага праекта
На прыканцы лютага, адразу ж пасля пачатку вайны ва Украіне, беларуския рэгіянальныя апазіцыйныя абласныя газеты аб'ядналіся ў адно выданне "Беларускі Веснік". Часткай гэтага медыйнага праекта (https://t.me/vestniki_by), стаў і ўжо легендарны "Віцебскі веснік".
Па рашэнні пракурора Віцебскай вобласці заблакаваны сайт «Віцебскі Кур'ер news»
20 снежня 2021 году пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец вынес пастанову аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-сайту «Віцебскі Кур'ер news». На думку пракурора, у шэрагу матэрыялаў, размешчаных на сайце, меліся прамыя парушэнні законаў Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» і «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму». Гэта апошні недзяржаўны электронны рэсурс у Віцебскім рэгіёне, які быў бесперашкодна даступны беларускім чытачам.
У пракуратуры патлумачылі, з якой прычыны блакуецца сайт orsha.eu
26 лістапада на інтэрнэт-сайце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь з'явілася паведамленне аб тым, што па рашэнні пракурора Віцебскай вобласці Ігара Украінца ад 23 лістапада абмяжоўваецца доступ да інтэрнэт-сайту «ORSHA .EU Аршанскі рэгіянальны партал». Каб высветліць прычыны блакіроўкі, уладальнік парталу праваабаронца Ігар Казмерчак звярнуўся ў абласную пракуратуру.
Актывіст з Віцебску Алег Паўлаў працягвае бараніць свае правы ў Камітэце ААН па правах чалавека
15 студзеня 2020 года пастановай суду Чыгуначнага раёну Віцебску Алег Паўлаў быў прызнаны вінаватым у парушэнні ўстаноўленага парадку правядзення пікетавання і таму падвергнуты адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафа ў памеры 675 рублёў. Цяпер грамадзянскі актывіст дамагаецца праз КПЧ, каб на міжнародным узроўні было прызнанае парушаным ягонае права на свабоду слова і на ўдзел у мірных сходах.