Анлайн-выданне спрабуе выжыць у няпростых акалічнасцях эміграцыі. Раней галоўны рэдактар і заснавальнік Аляксандр Корнышаў прасіў разавай дапамогі  праз сацыяльныя сеткі, але цяпер стабільная праца выдання вымагае больш рэгулярнага фінансавання. «Витебский Курьер NEWS» плануе не проста выжыць і працаваць далей, але і гатовы запусціць новыя праекты. Рэдакцыя запускае збіраецца аформіць юрыдычную асобу за мяжой і наладзіць працу ў новых фарматах. Для гэтага на BYSOL адкрыты адмысловы ЗБОР .

Апублікавана ў Рознае

Яго сэрца спынілася 28 чэрвеня 2024 года далёка ад радзімы - у Варшаве, дзе праваабаронца некалькі год жыў у вымушанай эміграцыі. Леанд Свецік нарадзіўся 5 студзеня 1965 года ў Крычаве, там, на могілках побач з бацькамі, і знайшоў свой апошні спачын. Аднак лёс шчыльна звязаў яго з Віцебшчынай, дзе ён пакінуў па сабе добрую памяць.

Апублікавана ў Праваабаронцы

У абноўлены 27 чэрвеня “пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”,  трапілі 36-гадовы аршанец Максім Зайцаў і  ўраджэнец  пасёлка Янавічы, 45-гадовы Вячаслаў Малышаў. Іх прозвішчы і пералік “злачынстваў” апублікаваны на сайце МУС.

Апублікавана ў Рознае

Цяпер 43-гадовая жанчына з трыма дзецьмі жыве ў шэлтары для беларускіх уцекачоў. Пакуль афармляюцца дакументы для легалізацыі ў Польшчы, яна не мае права працаваць. Таму сям'я аказалася ў складаным матэрыяльным становішчы. Сродкі патрэбны на самае неабходнае: на курсы польскай мовы, арэнду жылля і найпростыя бытавыя выдаткі.

Апублікавана ў Рознае

Стваральніка канала «Беларусь галаўнога мозгу» арыштавалі 25 чэрвеня 2020 года ў Баранавічах — яшчэ да пачатку пратэстаў, — асудзілі да 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму  і накіравалі ў наваполацкую ПК 1. Лосіка  прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў і арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы.

Апублікавана ў Палітвязьні

Яшчэ два віцебскія інтэрнэт- рэсурсы ўключылі ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" 

Абодва на запыт пракуратуры прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. Адзін з рэсурсаў ужо не працуе, другі мае  ўсяго 26 падпісчыкаў - пракуратуру, напэўна, насцярожыла не "масавасць", а змест апублікаванай інфармацыі.

Апублікавана ў Рознае

20 чэрвеня ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС  з’явілася прозвішча ўраджэнца Дуброўна Дзяніса Пятрова.   У “экстрэмісцкім” пераліку пра Дзяніса Пятрова пазначана, што ён “адбывае пакаранне”. І што ён асуджаны па ч.1 арт.130 КК РБ, якая прадугледжвае пакаранне за “свядомая дзеянні, накіраваныя на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы  па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці”.

Апублікавана ў Дзяржава

Усіх чацвярых судзілі ў Глыбоцкім раённым судзе паводле ч.1 арт. 342 КК РБ ( арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ўсім чатыром прысуджана “хатняя хімія”. Суды над імі сталі наступствамі  міліцэйскага хапуна, праведзенага ў Глыбокім восенню мінулага года.

Апублікавана ў Дзяржава

У Оршы вынеслі на грамадскае абмеркаванне праект стэлы - памятнага знака “Працоўнай славы” - якую збіраюцца ўсталяваць на скрыжаванні вуліц Заслонава і Грыцаўца. Стэла выглядае, скажам так, вельмі лаканічна. Хаця першапачаткова аршанскія ўлады раілі скульптарам зрабіць памятны знак больш пампезным. Увогуле ж гэтую стэлу меркавалася адчыніць да знакавай падзеі - з нагоды надання Оршы звання  «Горад працоўнай славы.1941-1945» ў межах праекта СНД да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Але ці надалі гораду гэтае званне, так і не вядома.

Апублікавана ў Рознае

Прапановы пабудаваць у абласным цэнтры аквапарк гучаць ужо не адно дзесяцігоддзе. І не адно дзесяцігоддзе розныя кіраўнікі горада і вобласці абяцаюць віцяблянам выканаць “пажаданні народа”. Яшчэ зусім нядаўна мясцовыя дзяржСМІ публікавалі аповеды пра тое, што справа ўжо зрушылася з месца: маўляў, інвестары ўжо выкупілі два корпусы былога тэлезавода “Віцязь”, і гатовы праект “шматфункцыянальнага комплекса з аквапаркам”.

Апублікавана ў Рознае