Пятніца, 13 Чэрвень 2025
У Оршы памёр Андрэй Корпс - былы наркаман, які пачаў зафарбоўваць “наркаграфіці”, калі гэта яшчэ не было трэндам
За фарбу і пэндзаль мужчына ўзяўся ў 2019 годзе. Тады трафарэтныя надпісы з рэкламай наркашопаў пачалі масава з’яўляцца на беларускіх вуліцах, але праваахоўныя органы не надавалі гэтаму сур’ёзнай увагі. Пазней ідэю Андрэя Корпса падхапіла ініцыятыва “Маці 328”. Але ў Оршы ён быў практычна адзін - на той момант 39-гадовы былы наркаман, з двума “адсідкамі” па тым самым “наркатычным” артыкуле 328 КК РБ.
Апублікавана ў
Рознае