Пра выклікі да следчых паведамляюць жыхары абласнога цэнтру, а таксама Наваполацку і Воршы. Як правіла, усё гэта людзі, якія «засвяціліся» падчас мірных пратэстаў 2020-га году, і праз гэта трапілі ў міліцэйскую «базу нядобранадзейных асобаў». Падчас допытаў гучаць практычна аднолькавыя пытанні, бо следчыя ў Віцебску і іншых гарадах працуюць па замове са сталіцы, дзе распачатая крымінальная права з нагоды «дыверсій» на чыгунцы. Нумар і сутнасць крымінальнай справы не паведамляюць, а выкліканых на допыт апытваюць у якасці «сведкаў».

Апублікавана ў Затрыманьні

24 чэрвеня на барда, журналіста і выдаўца Георгія Станкевіча міліцыянты склалі пратакол за правядзенне незаконнага пікету. Пікетам міліцыянты палічылі з’яўленне на сайце «Віцебскай Вясны» артыкула «Зварот Георгія Станкевіча да жыхароў Бешанковіцкага раёну», дзе апавядалася пра тое, што ва Украіне ідзе вайна, якую трэба спыніць. Артыкул выйшаў яшчэ 1 сакавіка, і суддзі Бешанковіцкага райсуду Наталлі Рэут давялося скасаваць адміністрацыйную справу.

Апублікавана ў Суд

На дадзены момант у Полацку, Оршы, Віцебску і іншых населеных пунктах вобласці пражывае больш за дзвесце ўкраінскіх грамадзян, якія пакінулі сваю радзіму. Сярод іх 40 непаўналетніх, самаму малодшаму з якіх адзін месяц. Большасць прыязджаюць да сваякоў і знаёмых. Мясцовыя ўлады лічаць, што плынь бежанцаў будзе толькі ўзрастаць.

Апублікавана ў Мігранты