Палітвязня Андрэя Новікава прысудзілі да двух з паловай гадоў калоніі
Абвінавачанні супраць падпалкоўніка расейскай паліцыі ў адстаўцы Андрэя Новікава былі выстаўленыя па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ: 371-2 («Незаконнае перасячэнне мяжы») і 342 ч. 1 («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 5 жніўня прызнаў яго вінаватым па абодвух артыкулах і прысудзіў да двух з паловай годоў няволі. Падтрымаць на судзе актывіста «Краіны для Жыцця» прыехалі яго знаёмыя з Паставаў.
За «Дуб, які ўсіх перастаяў». Докшыцкі суд аштрафаваў Змітра Лупача на 870 рублёў
4 жніўня суд Докшыцкага раёну разгледзеў адміністрацыйную справу журналіста-фрылансера з Глыбокага Змітра Лупача. Суддзя Дзяніс Корсак прызнаў журналіста вінаватым у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ (арт. 23.5 КаАП) і пастанавіў спагнаць з Лупача 30 базавых велічыняў (870 рублёў).