У першыя ж гадзіны міліцыянты склалі каля 70-ці пратаколаў па двух артыкулах КаАП - арт. 24.23 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Прычым міліцыянты прымушалі людзей пісаць заявы згоду на судовы разгляд пратаколаў у іх адсутнасць, пагражаючы тым, што “пасадзяць на “суткі”.
Некалькі чалавек ужо асуджаныя на 7 сутак арышту. Сярод іх – жыхар Мінска, якога міліцыянты публічна абвясцілі “арганізатарам” несанкцыянаванага мерапрыемства. Другую “арганізатарку”, настаўніцу з Гродна, да суду адпусцілі, паведамляе Радыё Свабода”.
Вядома і пра некалькі штрафаў. Тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю/Новости Витебска» распавёў, што аднаму з удзельнікаў “Беларускай вясёлкі” прысуджаны штраф памерам 25 базавых велічынь (1 125 рублёў).
Усе сем'і, якія былі на фестывалі зь дзецьмі, па месцы жыхарства паставілі на ўлік “СОП” (сацыяльна-небяспечнае становішча). Замежным грамадзянам ( на імпрэзе было каля 60 грамадзян Расіі) пагражалі дэпартацыяй, большая частка з іх ужо пакінула Беларусь самастойна, не чакаючы прымусовых захадаў.
Ліна Магілянская
Панядзелак, 03 Жнівень 2026
Наступствы затрыманняў у Расонскім раёне: удзельнікам “Беларускай вясёлкі” даёць суткі і штрафы
Нагадаем, 29 ліпеня ў Расонскім раёне на беразе возера Белае адбылося затрыманне каля 300 чалавек, якія сабраліся на злёт прыхільнікаў руху “Сям’я вясёлкі”. Паводле афіцыйнай інфамацыі, на “спецаперацыю” выправілі больш за 130 сілавікоў, а ў лаку затрыманых апынуліся мінімум 277 чалавек, з іх 26 непаўналетніх дзяцей.
Апублікавана ў
Адміністрацыйны перасьлед