У Віцебску гучаў «Магутны Божа»
У перадпачатку «Славянскага базару» вернікі віцебскай Эвангеліцка-Лютэранскай парафіі Сьвятога Лукаша ўнесьлі сваю лепту ў добраўпарадкаваньне гораду над Дзьвіной. Яны зладзілі талаку, каб абнавіць закладны камень царкоўнага будынку. Талака завяршылася кароткім набажэнствам пад адкрытым небам, прыканцы якога ўсе разам памаліліся за Беларусь, прасьпяваўшы вядомы гімн «Магутны Божа».
ЦВК пакінуў прапановы віцебскага праваабаронцы без разгляду
Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў адмовіла праваабаронцу Леаніду Сьвеціку ў разглядзе дзесяці яго прапаноў па ўдасканаленьні выбарчых працэдур, забесьпячэньні адкрытасьці галасаваньня і падліку галасоў. Прычым усе прапанаваныя ім зьмены, паводле сьцьверджаньня праваабаронцы, не патрабуюць унясеньня зьменаў у дзейны Выбарчы кодэкс краіны.
Палітвязьня Міхаіла Жамчужнага паставілі на прафіляктычны ўлік
Пасьля двухмесячнага перапынку віцебскія праваабаронцы атрымалі доўгачаканы ліст ад прызнанага грамадзкасьцю палітвязьнем праваабаронцы Міхаіла Жамчужнага.