Аўторак, 12 Май 2026

Газета “Міёрскія навіны” прапагандуе абавязковае размеркаванне студэнтаў-платнікаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Выданне спрабуе сфармаваць пазітыўнае стаўленне да абавязковай адпрацоўкі студэнтаў-платнікаў, хаця беларускім заканадаўствам гэта не прадугледжана. Газета падае  аргументы на карысць таго,  быццам абавязковая адпрацоўка пасля навучання — гэта не абмежаванне, а справядлівая і нават карысная практыка, не кантроль над выпускніком, а форма падтрымкі маладога спецыяліста.

Асобнае месца ў артыкуле “Студентов-платников в Беларуси будут распределять” займае тэма «роўнасці» бюджэтнікаў і платнікаў. Падкрэсліваецца, што ўсе студэнты вучацца ў аднолькавых умовах і атрымліваюць аднолькавую адукацыю, а таму павінны мець і аднолькавыя «правы» на размеркаванне. Тут адбываецца своеасаблівая падмена паняццяў - размеркаванне падаецца як права, якое прадугледжавае свабоду выбару. Але фактычна з’яўляецца абавязкам, зацверджаным у заканадаўстве (пакуль яшчэ для тых, хто вучыцца “на бюджэце”).

Як сцвярджаюць “Міёрскія навіны”, студэнты –платнікі аплочваюць не больш за 50–70% поўнага кошту навучання, а астатнюю частку фінансуе сама навучальная ўстанова. І за гэта, маўляў, дзяржава таксама мае маральнае права патрабаваць ад выпускніка «аддачы» ў выглядзе адпрацоўкі.

Таксама ў артыкуле некалькі разоў падкрэсліваецца, што тысячы студэнтаў-платнікаў ужо цяпер нібыта «добраахвотна» ідуць на размеркаванне. Нібыта такая практыка ўжо стала агульнапрынятай,  і разглядаецца як станоўчая перспектыва для ўчорашніх студэнтаў. Пры гэтым амаль не згадваюцца такія фактары, як  адсутнасць свабоды  выбару месца працы, адпаведна, і магчымасці прафесійнага развіцця, не кажучы ўжо пра бытавыя ўмовы – яны часта аказваюцца непрымальнымі, хоць працадаўца па законе абавязаны забяспечыць жытлом маладога спецыяліста.

Газета піша пра размеркаванне студэнтаў-платнікаў як пра вырашаную справу, не даючы слова самім маладым людзям. Прасцей кажучы, рыхтуе глебу для ўкаранення чарговая дзяржаўнай дырэктывы.

Вераніка Смірнова

Фота: mijory.by