Вёска вымірае. За тры гады ў Віцебскім раёне зьнесьлі 82 старыя дамы
У 2013-2015 гг. на тэрыторыі Віцебскага раёну былі зьнесеныя 82 старыя дамы, хоць, у адпаведнасьці з рашэньнем раённага выканаўчага камітэту №463, плянаваўся знос толькі 51 такога збудаваньня. Гэтыя дзеяньні праводзіліся ў межах указу кіраўніка дзяржавы №100 «Аб мерах па ўдасканаленьні ўліку і скарачэньні колькасьці пустых і старых дамоў у сельскай мясцовасьці».
Настаўніца з Талачына выйграла грант ААН і стварыла ў сваёй школе аграэкасядзібу
Аграэкасядзіба зьявілася на базе СШ №2 у Талачыне. Рэальным жа гэта стала дзякуючы настаўніцы Тамары Сушковай. Менавіта яна перамагла ў конкурсе разьвіцьця мясцовых ініцыятыў ад ААН і выйграла грант на рэалізацыю гэтай самай ініцыятывы ў памеры 18 тысяч даляраў.
У Шаркоўшчынскім раёне адкрылі памятны знак у гонар габрэяў, масава расстраляных у гады Другой сусьветнай вайны
У аграгарадку Радзюкі (Шаркоўшчынскі раён) ушанавалі памяць мірных габрэяў, якія былі расстраляныя недалёка ад вёскі, на беразе ракі Гнілухі 18 чэрвеня 1942 года. У той дзень карныя атрады СС зьнішчылі больш за 500 чалавек. Менавіта ў памяць пра іх у аграгарадку адкрылі памятны знак.