Вячаслаў Сіўчык у Курапатах. Фота: Радыё Свабода. Дзве адміністрацыйныя справы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах супраць лідара Руху салідарнасці "Разам" Вячаслава Сіўчыка спыненыя.

Такія рашэнні 10 лютага прынялі суддзі суда Партызанскага раёна Наталля Дзядкова і Іван Неўмяржыцкі. Падстава - выйшлі тэрміны даўніны здзяйснення правапарушэнняў.

Нагадаем, што агулам супраць Вячаслава Сіўчыка было складзена пяць пратаколаў па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у снежаньскіх акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй.

Усе пяць пасяджэнняў па адміністрацыйных справах пераносіліся шмат разоў, бо Сіўчык быў за мяжой. Але на мінулым тыдні суддзя Анатоль Барысёнак усё ж вынес рашэнні па яго справах - па 15 сутак за ўдел у акцыях 8-га і 20-га снежня. Разгляд яшчэ адной справы мусіць адбыцца 24 лютага. 

  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Крыніца: Дзве адміністрацыйныя справы супраць Вячаслава Сіўчыка спыненыя