Падчас масавай самаізаляцыі грамадзян Валанцёрская служба “Вясны” аб’яўляе конкурс творчых работ “Арт Ізаляцыя”.

У пятніцу, 27 сакавіка, у Мінскім гарадскім судзе прызначаны разгляд апеляцыйных скаргаў актывістаў анархісцкага руху Мікіты Емяльянава і Івана Комара. Не так даўно яны былі пераведзеныя з мінскага СІЗА-1 у жодзінскую турму. palitviazni.info паведамляе, што акрамя гэтага Мікіта Емельянаў змешчаны ў штрафны ізалятар, але невядома па якой прычыне. Нагадаем, суд Савецкага раёна Мінска 12 лютага 2020 года асудзіў 19-гадовых анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара на сем гадоў пазбаўлення волі кожнага ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яны былі асуджаныя за дзве акцыі: Мікіта Емельянаў кінуў лампачку з чырвонай фарбай у будынак Мінгарсуда, дзе ў той дзень мусіў пачацца суд на Дзмітрыем Паліенкам. А пазней двойчы кідаў «кактэйль Молатава» ў дзверы ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Іван Комар ў гэты момант быў у суседнім скверы.

Андрэй Павук. Фота: ГА "БАЖ". Вядомы блогер, сябра ГА “БАЖ” Андрэй Павук з райцэнтра Акцябрскі дамогся перагляду ведамаснай інструкцыі Дэпартамента аховы МУС Беларусі, - піша служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Уладзімір Няронскі, скрыншот з каналу "Страна для жизни" Блогера са Слуцку, удзельніка youtube-праекту “Страна для жизни“ Уладзіміра Няронскага 25 сакавіка аштрафавалі на 20 базавых велічынь (540 рублёў) за тое, што арганізаваў сустрэчу з жыхарамі горада каля мясцовай рэчкі Случ.

На працягу васьмі гадоў запар у Беларусі дзейнічае грамадзянскі кантроль за мірнымі сходамі. Назіральнікі #ControlBY у адмысловых сініх камізэльках з’яўляюцца амаль на кожным незалежным мерапрыемстве, што адбываецца ў сталіцы, а часам і ў рэгіёнах. Падаецца, што і ўдзельнікі акцый, і супрацоўнікі міліцыі, ужо прызвычаіліся да іх наяўнасці і дзейнасці, але часам назіральнікаў таксама затрымліваюць і дастаўляюць у РУУС.  Пра тое, як і чаму ўзнік грамадзянскі кантроль, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца назіральнікі і што трэба, каб далучыцца да каманды #ContolBY, у матэрыяле Праваабарончага цэнтра “Вясна”. 

Губернатар штата Каларада ЗША. фота: David Zalubowski Як перадае міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International, улады штата Каларада ЗША адмянілі смяротнае пакаранне.

Мікалай Салянік. Фота: "Гарадзенская Вясна". Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Салянік паведаміў, што ўпершыню ў яго "апазіцыйным жыцці" прадстаўнікі міліцыі склалі яму свае прабачэнні, піша "Гарадзенская Вясна".

Мікола Дзядок. Фота: ПЦ "Вясна" Як стала вядома ПЦ "Вясна", увечары 19 сакавіка актывіста анархісцкага руха і журналіста Мікалая Дзядка затрымалі ў Мінску. Двое супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным падыйшлі да хлопца на вуліцы Чайкінай, 16, калі той выйшаў з Новага драматычнага тэатру, і паведамілі, што на яго складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП - "Дробнае хуліганства", нібыта за нанясенне надпісу на сцяну інтэрната. 

Фрылансерка Дар’я Чульцова атрымала ад суддзі Таццяны Міхайлавай пакаранне ў 675 рублёў за рэпартаж пра акцыю пратэсту аўтамабілістаў для тэлеканала БелСАТ. Пра гэта паведамляе MSPRING.ONLINE.  Журналістка Дар’я Чульцова атрымала штраф у 25 базавых велічынь за рэпартаж пра акцыю пратэсту аўтамабілістаў супраць павышэння коштаў на бензін, якая адбылася 8 лютага каля гандлёвага цэнтра «Е-Сіці». Рашэнне вынесла суддзя суда Кастрычніцкага раёна Таццяна Міхайлава 24 сакавіка. Яна палічыла, што Чульцова парушыла заканадаўства аб СМІ і «незаконна вырабіла інфармацыйную прадукцыю» – рэпартаж, які быў паказаны на тэлеканале БелСАТ 9 лютага.

Людміла Кучура. Фота: ПЦ "Вясна" 19 сакавіка суд Партызанскага раёна г. Мінска разгледзеў скаргу Людмілы Кучура на неправамерныя дзеянні Следчага камітэта, які без належнай увагі перанакіраваў заяву аб здзяйсненні ў дачыненні да асуджанага Пятра Кучуры злачынства ў Дэпартамент выканання пакаранняў.