Следчы ізалятар у Віцебску Як паведамляе Віцебская Вясна, Віцебскі гарадзкі аддзел Следчага камітэту РБ адмовіў праваабаронцу Леаніду Свеціку ў кароткатэрміновай сустрэчы з палітвязнем Міхаілам Жамчужным, а таксама – у перадачы палітвязню харчова-рэчавай пасылкі. Свецік лічыць, што следчы фармальна паставіўся да ягонай просьбы, праігнараваўшы прынцып гуманізму.

Фото mspring.online У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 27 сакавіка суддзя Жанна Пушкіна аштрафавала фрылансера Міхаіла Аршынскага на 20 базавых велічынь за журналісцкую дзейнасць. Як паведамляе mspring.online, паглядзець працэс можна было на свае вочы ў Інтэрнэце – у фрылансера атрымалася правесці стрым паседжання.

Ілюстрацыя з сайта Shutterstock З аглядаў профільных арганізацый і паведамленняў СМІ вядома, што ў некаторых краінах урад у сувязі з пандэміяй COVID-19 прымае шэраг мераў па змяншэнні распаўсюду віруса ў месцах пазбаўлення волі. У іх ліку – рашэнне аб часовым вызваленні зняволеных з турмаў. Ёсць краіны, дзе асуджаныя самі ўцякаюць з-за кратаў, а супрацоўнікі гэтых устаноў нічога не могуць з гэтым зрабіць.

Лячэбна-працоўны прафілакторый у Магілёве. Сярод найбольш частых пытанняў, з якімі грамадзяне звяртаюцца ў Праваабарончы цэнтр "Вясна", можна адзначыць тыя, якія звязаныя з дзейнасцю ў Беларусі лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛПП), умовамі накіравання туды людзей, якія пакутуюць алкагольнай або наркатычнай залежнасцю, спецыфікай іх лячэння і рэабілітацыі.

Судовая калегія Мінскага гарадскога суда пад старшынствам В. Сцяпурка змяніла 27 сакавіка прысуды актывістам анархісцкага руху Мікіце Емяльянаву і Івану Комару, прызнаных беларускай праваабарончай супольнасцю палітзняволенымі .

Судовая калегія Мінскага гарадскога суда пад старшынствам В. Сцяпурка разгледзела апеляцыйныя скаргі актывістаў анархісцкага руху Мікіты Емяльянава і Івана Комара, прызнаных палітзняволенымі. У выніку прысуд быў зменены па некалькіх частках абвінавачанні. Канчатковае рашэнне суда (шляхам частковага складання):

У сераду, 25 сакавіка, супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў затрымалі галоўнага рэдактара беларускага парталу «Ежедневника» Сяргея Сацука. Як паведамляе "Беларуская асацыяцыя журналістаў", падставай для затрымання стала нібыта атрыманне Сяргеем Сацуком грашовых сродкаў для ажыццяўлення журналісцкіх расследаванняў больш за год таму. Па стане на раніцу 27 сакавіка абвінавачванне яму не прад’яўлена. У адносінах да журналіста выбрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Пад вартай ён будзе знаходзіцца мінімум трое сутак.

Пісьменнік і журналіст сяржук Сыс. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Чатыры дні засталося да заканчэння збору подпісаў пад петыцыяй аб памілаванні братоў Іллі і Станіслава Косцевых. Яны былі асуджаны да смяротнага пакарання за забойства настаўніцы.

Ілюстрацыя з сайта prison-insider.com Французская няўрадавая арганізацыя Prison Insider, з якой ПЦ "Вясна" супрацоўнічае ў галіне маніторынгу становішча зняволеных, правяла даследаванне становішча ў месцах несвабоды ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса.

Матэрыялы праверак па справе Алега Багданава. Пасля таго, як напачатку лютага Генпракуратура адмяніла рашэнне УСК па Мінскай вобласці аб прыпыненні раследвання па крымінальнай справе па факце смерці ў жодзінскай турме №8 жыхара Мінска Алега Багданава, аднавіліся следчыя дзеянні. Створаная новая следчая група ў складзе чатырох чалавек.